28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

7 сакавіка ў Менску адбудзецца «канцэрт па заяўках» ад Лявона Вольскага

7 сакавіка ў Менску адбудзецца «канцэрт па заяўках» ад Лявона Вольскага
ЛЯВОН ВОЛЬСКІ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Сёння пачынаецца продаж квіткоў на выступ легендарнага музыкі.

7 сакавіка а 19:00 у «Beer & Wine bar» выступіць вядомы беларускі музыка Лявон Вольскі ў дуэце з бас-гітарыстам Алесем-Францішкам Мышкевічам. Гэта будзе заключны канцэрт з серыі «Зімовай акустыкі».

Канцэрт, яшчэ не пачаўшыся, стаў сапраўднай інтрыгай для ўсіх цікаўных. Бо ў гэты раз складальнікам сэт-ліста можа стаць кожны. Да таго ж, акрамя гітары, Лявон абяцаў «выпадкова прыхапіць» з сабой клавішы, а значыць, колькасць варыянтаў песень павялічваецца, піша nn.by.

Таму, калі вы хочаце пачуць штосьці нязвыклае і асаблівае, скарыстайцеся прапановай арганізатараў і выберыце тры любыя кампазіцыі, ад «Мроі» да «Псіхасаматыкі», і ўпішыце іх у форму па гэтай спасылцы. Заяўкі прымаюцца да 4 красавіка. Пасля выступоўцы разгледзяць поўны спіс пажаданняў і выберуць кампазіцыі, якія змогуць выканаць у акустычных умовах бара.

Продаж квіткоў пачынаецца сёння, 1 сакавіка, а 12 гадзіне дня. Калі хочаце трапіць на канцэрт, раім паспяшацца: арганізатары кажуць, што на мінулы выступ квіткі «разляцеліся» цягам 30-ці хвілін.

Набыць квіткі можна тут.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках