28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

25 гадоў таму былі ўстаноўленыя дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Польшчай

2
25 гадоў таму былі ўстаноўленыя дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Польшчай
Фота: charter97.org

Польшча стала адной з першых краін, якія распачалі супрацоўніцтва з незалежнай Беларуссю.

2 сакавіка 2017 г спаўняецца 25 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных стасункаў паміж Польшчай і Беларуссю. Архіў МЗС Польшчы прадэманструе гістарычныя дакументы і фатаграфіі, прысвечаныя гэтай падзеі, піша novychas.by.

Найбольш важным дакументам, які ўваходзіць у пададзеныя матэрыялы, з'яўляецца пагадненне аб устанаўленні дыпламатычных стасункаў. 2 сакавіка 1992 года яго падпісалі міністры замежных спраў Польшчы і Беларусі - Кшыштаф Скубішэўскі і Пётр Краўчанка, які знаходзіўся з візітам у Варшаве. Змешчаныя дзве моўныя версіі (польская і беларуская) падпісанай дамовы.

Сярод прадэманстраваных матэрыялаў ёсць даверчыя граматы першых дыпламатычных прадстаўнікоў Польшчы і Беларусі - Яніны Альжбеты Смулэк (Альжбеты Смулкавай) і Уладзіміра Санько, а таксама копія дыпламатычнага пашпарта польскага амбасадара.

Змешчаныя таксама фотаздымкі даваеннага перыяду, звязаныя з дзейнасцю Генеральнага консульства Польшчы ў Менску, на іх выявы будынка дыпмісіі і яе персанал.

Устанаўленне стасункаў

У даваенны перыяд у Менску дзейнічала Генеральнае консульства РП, падпарадкаванае Амбасадзе ў Маскве. Установа працавала да 1939 года, яе апошнім кіраўніком быў Казімеж Рудка. У паваенны час (з 1972 г) у Менску дзейнічала таксама Генеральнае консульства ПНР.

Узаемастасункі былі ўстаноўленыя ў рамках пагаднення, падпісанага міністрамі замежных спраў 2 сакавіка 1992 года, што дазволіла абмяняцца дыпламатычнымі прадстаўнікамі (спачатку ў рангу часовых павераных) і стварыць дыпмісіі ў Варшаве і Менску. У тым жа годзе - 23 чэрвеня 1992 года - Прэзідэнт Польшчы Лех Валенса і Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч падпісалі ў Варшаве Дамову аб добрасуседстве і сяброўскім супрацоўніцтве.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках