28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian: Палата лордаў прыме папраўку, праз якую Brexit будзе адкладзены

3
The Guardian: Палата лордаў прыме папраўку, праз якую Brexit будзе адкладзены

Партыя лейбарыстаў прапанавала на разгляд верхняй палаты парламента папраўку аб выхадцах з іншых краін ЕЗ у Брытаніі.

Палата лордаў хутчэй за ўсё падтрымае папраўку лейбарыстаў да законапраекта аб запуску Brexit у забеспячэнні правоў грамадзян ЕЗ, якія пражываюць у Злучаным Каралеўстве.

Пра гэта паведамляе The Guardian (пераклад - eurointegration.com.ua).

У сваёй папраўцы лейбарысты заклікалі разглядаць грамадзян ЕЗ і іх сямейнікаў пасля выхаду Брытаніі з Еўразвязу гэтак жа, як і да гэтага.

Калі чальцы Палаты лордаў падтрымаюць папраўку, законапраект трэба будзе вярнуць для далейшых дэбатаў у Палаце абшчын, што патэнцыйна можа затрымаць праходжанне закона.

Прыняцце законапраекта такім чынам можа быць адкладзенае як мінімум на тыдзень.

Кіраўніца МУС Вялікай Брытаніі Эмбер Рад накіравала чальцам Палаты лордаў ліст, у якім заклікала іх не галасаваць за папраўку, заяўляючы, што да грамадзян ЕЗ у Брытаніі будуць ставіцца з усёй павагай.

Як вядома, урад Брытаніі мае намер запусціць працэдуру выхаду краіны з ЕЗ да канца гэтага месяца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках