28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі мільярдэр прапанаваў пажыццёвы даход у $1 мільён на год

7
Амерыканскі мільярдэр прапанаваў пажыццёвы даход у $1 мільён на год
Уорэн Бафет
ФОТА: BLOOMBERG

Для гэтага трэба ўсяго толькі адгадаць 16 баскетбольных каманд, якія выйдуць у плэй-оф.

Амерыканскі мільярдэр Уорэн Бафет прапанаваў супрацоўнікам сваёй кампаніі Berkshire Hathaway заклад - той, хто адгадае ўсе 16 каманд, якія выйшлі ў фінальную стадыю турніру ў студэнцкім баскетболе March Madness, атрымае ад яго мільён даляраў за год пажыццёва. Пра гэта паведамляе lenta.ru.

Узяць удзел у конкурсе можа кожны з 367 тысяч супрацоўнікаў кампаніі. Упершыню мільярдэр правёў яго ў 2014 годзе. Тады Бафет паабяцаў пераможцу аналагічнага закладу мільярд даляраў. Правільнага адказу не даў ніхто.

Летась у конкурсе ўзялі ўдзел 85 тысяч чалавек, перамагчы не здолеў ніхто. Бафет заплаціў па 50 тысяч даляраў двум супрацоўнікам, якія максімальна наблізіліся да ідэальнага выніку. Чакаецца, што колькасць прэтэндэнтаў у 2017 годзе перавысіць 100 тысяч.

Як адзначае выданне, адгадаць усе 16 каманд цяжка, але магчыма. У 2014 годзе партал ESPN.com абвяшчаў такі конкурс, і 14 удзельнікам з 11,6 мільёна прэтэндэнтаў удалося перамагчы.

Berkshire Hathaway - кангламерат з больш чым 90 кампаній, уключаючы Benjamin Moore, Fruit of the Loom, Geico і NetJets. Азнаёміцца з даступнымі вакансіямі можна на сайце холдынгу.

Бафет - амерыканскі прадпрымальнік і інвестар. У 2017 годзе ён займае другое месца ў глабальным рэйтынгу мільярдэраў Forbes, ягонае багацце ацэньваецца ў 76,9 мільярда даляраў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках