28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржбуднагляд прыпыніў будаўніцтва дома ў «Маяку Менска»

8
Дзяржбуднагляд прыпыніў будаўніцтва дома ў «Маяку Менска»
ФОТА: TUT.BY

Будаўніцтва прыпыненае да высвятлення абставінаў «планавага дэмантажу».

Дзяржбуднагляд праводзіць праверку абставінаў незвычайнага начнога «планавага дэмантажу пліты перакрыцця» на будаўніцтве жылога дома комплексу «Маяк Менска». На час праверкі ўсе працы на аб'екце прыпыненыя.

- Сёння работнікі інспекцыі праводзілі візуальны агляд аб'екта, збіралі неабходныя дакументы і інфармацыю. Будзе прызначаная афіцыйная праверка, таму высновы пра прычыны здарэння рабіць рана, - паведаміў tut.by першы намеснік начальніка Дзяржбуднагляду горада Менску Аляксандр Шыленкоў. - Толькі пасля праверкі будзе яснасць у тым, ці было гэта абрынанне, або дэмантаж. На час праверкі будаўнічыя работы на гэтым аб'екце будуць прыпыненыя, мінімум на 3 дні».

Пра тое, што на будоўлі чарговага будынка комплексу «Маяк Менска» абвалілася перакрыцце, напісалі жыхары дома, суседняга з будпляцоўкай. Відавочцы сцвярджаюць, што інцыдэнт на новабудоўлі адбыўся ў панядзелак позна ўвечары. Паводле звестак кампаніі ЗТАА «Зомекс Інвестмент», якая вядзе будаўніцтва, «пры паралельным праектаванні ў рабочым парадку ўносяцца карэкціроўкі ў праект і паралельна на будаўнічай пляцоўцы падрадчык выконвае неабходныя змены (мантаж/дэмантаж тэхналагічных вузлоў)». Гэта значыць, абрушэння перакрыцця не было, быў запланаваны дэмантаж.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках