28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Пасля рамонту ЖКГ дом стаў выглядаць яшчэ горш

9
Фотафакт: Пасля рамонту ЖКГ дом стаў выглядаць яшчэ горш

Менскаму двухпавярховіку пашанцавала трапіць у поле зроку ЖЭСа, але не пашанцавала быць адштукаваным ім.

Менскія двухпавярховікі, здаецца, пазбавіліся не толькі глабальнага капітальнага рамонту праз перспектывы руйнавання, але і лакальнага касметычнага. Прынамсі, аднаму з іх, размешчанаму на вуліцы Авангарднай, пашанцавала спачатку трапіць у поле зроку камунальнікаў, але не пашанцавала быць адштукаваным да канца, піша onliner.by.

Адпалыя элементы на фасадзе затынкавалі, але атрыманую «мазаіку» так і не пафарбавалі. Жыхар дома здзіўляецца: навошта наогул трэба было пачынаць рамонт?

— Вось прыкладна такім дом быў да ўмяшання ЖЭСа год таму, — распавядае наведнік форуму, які жыве на Авангарднай, 35.

— ЖЭС наважыў зрабіць «лакальны рамонт» дома, а ў выніку атрымалі страхоцце... Уключаў ён у сябе ачыстку абсыпаных элементаў аздаблення (фарба, тынк) і наступны іх рамонт. На тынк амаль выстарчыла сродкаў, а вось на фарбу — на жаль.... Так і стаіць ён блізу года. Суседнія дамы: адзін — адрамантавалі (пачыналі таксама з «лакальнага», але зрабілі цалкам), другі не чапалі. Хоць наш дом размешчаны на рагу і самы прыкметны з дарогі, школа праз дарогу...

Вось які ён цяпер, пасля «лакальнага рамонту», зробленага блізу года таму.

Бязмала год мянчук праходзіў паўз гэтае «хараство», але кагадзе ягонае трыванне скончылася.

— Затэлефанаваў у ЖЭС даведацца, калі яны зафарбуюць плён сваіх намаганняў. Мне сказалі, што і на гэты год у іх нічога не запланавана што да рамонту. Запытаўся таксама, для чаго яны наогул яго пачыналі рамантаваць, бо ён да іхняга ўмяшання быў у лепшым выглядзе. Нічога ўцямнага адказаць не здолелі...

— Пры мінусовай тэмпературы такія работы не робяцца, — патлумачылі ў ЖЭС №4 Партызанскага раёна, — у кожным выпадку пакуль на дварэ не будзе стабільнага «плюсу», ніякіх работ дакладна праводзіць не будзем.

Пад вясну і лета плануецца мясцовы рамонт: атынкоўванне ды афарбоўка цокаляў і фасадаў у тых месцах, у якіх яны знаходзяцца ў дрэнным стане.

Бюджэтныя сродкі размяркоўваюцца праз КУП ЖКГ Партызанскага раёна. Як толькі паступіць фінансаванне на гэты дом, так і зробім лакальны рамонт.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках