28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з студэнцкага інтэрната эвакуявалі 200 чалавек

У Менску з студэнцкага інтэрната эвакуявалі 200 чалавек
ФОТА: TWITTER.COM/112BY

Сёлета на гэты адрас ратавальнікі выязджалі ўжо чацвёрты раз.

У Менску з студэнцкага інтэрната Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў эвакуявалі 200 чалавек. Здарэнне адбылося ў сераду, 1 сакавіка, пад 18 гадзін на вуліцы Сурганава, 14.

Як паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік Менскай гарадской управы МНС Аляксандр Папко, на першым паверсе 5-павярховага будынка адбылося загаранне, з'явілася моцнае задымленне. Пацярпелых не было.

Высветлілася, што ў пральні на плошчы 4 квадратныя мэтры гарэла рыззё.

У Twitter менскіх выратавальнікаў адзначаецца, што сёлета на гэты адрас ратавальнікі выязджалі ўжо чацвёрты раз.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках