5 траўня 2024, Нядзеля, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч узначаліць акцыю 25 сакавіка

113
Мікалай Статкевіч узначаліць акцыю 25 сакавіка

Марш абураных беларусаў пройдзе ў Менску ў Дзень Волі.

З такой заявай сёння выступіла Рада Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу.

Прыводзім тэкст заявы:

«17 лютага ўдзельнікі «Марша абураных беларусаў» прынялі патрабаванні народа да правячага рэжыму. Былі абраныя народныя прадстаўнікі, якія накіравалі патрабаванні Марша дыктатару і заявілі пра гатоўнасць весці перамовы аб выкананні гэтых патрабаванняў.

Марш 17 лютага стаў сігналам для масавых народных выступаў у падтрымку яго патрабаванняў ва ўсёй краіне. Але рэжым адмаўляецца ісці насустрач народу. Ён толькі часова прыпыніў дзеянне дэкрэта №3. Ніякіх іншых крокаў, якія б палегчылі цяжкае матэрыяльнае становішча людзей, не зроблена. Таксама рэжымам праігнараванае народнае патрабаванне сапраўдных выбараў. Замест гэтага пачаліся рэпрэсіі супраць актывістаў дэмакратычнай апазіцыі.

Таму, выконваючы волю народа, выказаную 17 лютага ў Менску і на наступных пратэстах ва ўсіх буйных гарадах Беларусі, БНК заяўляе аб правядзенні 25 сакавіка ў Менску «Марша абураных беларусаў-2». Марш пачнецца а 14:00 ад Акадэміі Навук.

Каб забяспечыць арганізаванае і мірнае правядзенне Марша, мы даручаем кіраванне ім сябру Рады БНК Мікалаю Статкевічу. Яму таксама даручана напярэдадні Марша публічна агучыць яго план.

Мы заклікаем грамадзян усёй Беларусі ўзяць удзел у Маршы і выказаць волю народа нахабнай уладзе.

Мы прапануем дыктатару самому выканаць даручэнне, дадзенае ім сваім чыноўнікам і сустрэцца з удзельнікамі Марша.

Мы запрашаем замежных палітыкаў, журналістаў і дыпламатаў скарыстацца бязвізавым рэжымам і ўзяць удзел у маршы.

Мы звяртаемся да жыхароў усіх буйных гарадоў Беларусі. 26 сакавіка падтрымайце пратэст у сталіцы - выйдзіце а 12.00 на галоўныя плошчы сваіх гарадоў на Маршы абураных беларусаў.

Беларусы, годзе баяцца. Пара браць лёс краіны ў свае рукі.

Улада - народу!

Жыве Беларусь!»

Напісаць каментар 113

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках