18 траўня 2024, Субота, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забудоўшчык адмовіўся ўзводзіць бізнэс-цэнтр ля Курапатаў

33
Забудоўшчык адмовіўся ўзводзіць бізнэс-цэнтр ля Курапатаў
Фота: «Радыё Свабода»

Будоўля не прыпыненая, а цалкам згорнутая.

Цяперашні забудоўшчык не будзе ўзводзіць бізнэс-цэнтр на вуліцы Мірашнічэнкі – праз дарогу ад Курапатаў. Пра гэта tut.by распавёў лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч пасля сустрэчы з кіраўніцтвам кампаніі-заказчыка «Белрэканструкцыя» Ігарам Анішчанкам.

– Яны нас пераканалі, што не збіраюцца там нічога будаваць і сыходзяць, – сказаў Зміцер Дашкевіч.

Паводле ягоных словаў, сёння і заўтра працоўныя будуць вывозіць з пляцоўкі ўсе матэрыялы і тэхніку, а ў панядзелак прыбяруць плот.

– Нам распавялі, што ў панядзелак яны будуць зараўніваць ландшафт. Яны афармляюць дамову з «Зелянбудам», каб тыя прыйшлі і аднавілі пляцоўку, – распавёў падрабязнасці сустрэчы Дашкевіч.

Пасля гэтага актывісты гатовыя прыбраць лагер абаронцаў Курапатаў каля будпляцоўкі.

Учора Ігар Анішчанка пацвердзіў журналістам, што ягоная кампанія не будзе будаваць офісны цэнтр на вылучаным уладамі надзеле ля Курапатаў. Паводле ягоных словаў, падчас набыцця зямлі яны не ведалі, што яна знаходзіцца ў ахоўнай зоне, таму цяперашні канфлікт стаў для забудоўшчыка нечаканасцю.

Яны гатовыя будавацца ў іншым месцы, калі гарадскія ўлады дадуць ім новы надзел.

– На сёння мы прынялі пастанову не прыпыніць, а цалкам спыніць будоўлю. Мы вывезлі з надзелу ўсю тэхніку, працоўных. І цяпер чакаем пастановы горада, паколькі яна ў яго кампетэнцыі, – сказаў Ігар Анішчанка.

– Будаваць там, дзе людзі катэгарычна супраць, дзе яны прыкоўваюць сябе кайданкамі да тэхнікі, катэгарычна нельга.

Надзел на Мірашнічэнкі ўключылі ў план горада ў 2013 годзе, закрануўшы і месца пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. У 2014-м межы ахоўнай зоны звузілі і канчаткова ўзаконілі будоўлю.

Ужо больш за тыдзень грамадзянскія актывісты кругласутачна вартуюць каля будоўлі бізнэс-цэнтра ў Курапатах. Мясцовыя жыхары сабралі больш за тысячу подпісаў супраць узвядзення ў іх раёне новага будынка. У панядзелак працоўныя прыпынілі працы на аб'екце і вывезлі частку тэхнікі.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках