11 траўня 2024, Субота, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Людзі па паўгода заробку не бачаць»

10
«Людзі па паўгода заробку не бачаць»
ФОТА: KP.BY

На турэцкага мільянера паскардзіліся работнікі «Журавінкі».

Пасля выхаду матэрыялу аб тым, што ўладальнікі гатэля Crowne Plaza Minsk загразлі ў пазыках, у рэдакцыю партала tut.by звярнуліся работнікі кампаніі «Мінселка», якой належыць будынак вядомага забаўляльнага комплексу «Журавінка». Высветлілася, у гэтых кампаній агульны ўласнік і агульная праблема.

ФОТА: АЛЯКСАНДР КАЛЕНІК, TUT.BY

Кампанія «Мінск Прынцэс Гатэль», якая з'яўляецца ўладальнікам будынка гатэля Crowne Plaza, кантралюецца турэцкім мільянерам Судзі Азканам. Акрамя таго, ён валодае ў Беларусі некалькімі казіно Princess. Адно з іх знаходзіцца ў комплексе «Журавінка».

У 2014 годзе на месцы легендарнай рэстарацыі «Журавінка» адкрыўся гастранамічны комплекс FoodRepublic, які ўключае 10 рэстарацый і 7 кавярняў. Праект прэзэнтавалі Джэм Даніэль і Фэрыт Балтаджыаглу (бацька і сын разам валодаюць адной з трох дзеляў) ды іхні партнёр Мустафа Доган. Аднак як сёння заявілі працаўнікі «Мінселка», кантроль на комплексам па-ранейшаму належыць Судзі Азкану.

«Апошні час расце снежным камяком запазычанасць у заробках. Людзі па паўгода заплату не бачаць. На гэты момант нам вінныя за 4 месяцы. А некаторыя людзі бралі крэдыты. І яны становяцца закладнікамі банкаў не са сваёй віны», — распавядаюць супрацоўнікі «Мінселка». «Не, нам плацяць па 100-120 рублёў, а каб цалкам — ніколі. Чаму не сыходзім? Нам кажуць: калі пойдзеце, то наогул нічога не атрымаеце. Некаторыя са звольненых паспрабавалі звярнуцца ў суд, але ім сказалі: позна схамянуліся», — дадаюць работнікі.

У комплексе ўжо некалькі разоў вымыкалі электрычнасць, арандатары сталі абурацца. «А нам гаспадары кажуць, што мы вам не плацім, бо ўсё забірае дзяржава», — распавядаюць супрацоўнікі.

Паводле звестак на 1 сакавіка 2017 года, «Мінселка» ўваходзіла ў чорны спіс Міністэрства падаткаў і збораў кампаній, якія маюць запазычанасць перад бюджэтам.

На мінулым тыдні кіраўніцтва кампаніі ўрачыста паабяцала, што да 1 красавіка разлічыцца. «1 красавіка дзень такі, што ўжо ніхто не верыць», — кажуць яны.

Між тым, са слоў працаўнікоў комплексу, гаспадар кампаніі Судзі Азкан падчас візітаў у Менск заўсёды з'яўляецца ў таварыстве знакамітых людзей. «На іх ён грошы мае, а на простых смяротных — не», — абураецца персанал.

Атрымаць каментар у «Мінселка» не выпала.

Бай Лін у Менску

На мінулых выходных у гатэлі Crowne Plaza і казіно Princess у Менску гасцявала амэрыканская акторка кітайскага паходжання Бай Лін. Як вынікае з інстаграма актрысы, у беларускай сталіцы яна пабывала на хакеі, спазнала лазню, наведала казіно і напісала, што ў Менску «ўсе вялікія будынак нагадваюць Кітай у мінуўшчыне».

#highfashion #futurestar like to get dressed up when I go out in #europe it's like a culture for me to present my #glamour #elegancy I tell people I am from the #moon people think I am crazy but look at my #fashion dose it seam from this world ? I don't think so, more like a #stylish friendly #alien waking on #earth but I enjoy my life here very much 👍😝 people so nice and friendly to me everywhere I go 😜 Cookie: don't seek people to understand you, show them your #magic 🌹 #elegant #classic #fashion #belarus #crownplazahotel #belarus #minsk #casino #healthyliving #hot #healthybody #smile #hollywood #china #bailing @world_travel_blog #actress #travel @hollywoodreporter @usweekly @people @okmagazine @instylemagazine @instagram @lifeandstyleweekly @dailymirror @dailymail.co.uk #actress #bailing #travel #glam #glamour @voguemagazine @vanityfair @nytimesfashion #bestdressed @bestdressedpeople #carat #juravinka

Публикация от realbailing (@realbailing)

Бай Лін нарадзілася 10 кастрычніка 1966 года ў Чэнду, Кітай. У 1991 годзе эмігравала ў ЗША. У 1994 годзе ўпершыню з'явілася на экране ў фільме «Крумкач». Атрымала сапраўдную вядомасць дзякуючы стужкам «Ганна і Кароль», «Таксі-3», сэрыялу «Застацца ў жывых» ды іншых.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках