11 траўня 2024, Субота, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства транспарту: Таксіст павінен абвясціць пасажыру кошт паездкі да яе пачатку

35
Міністэрства транспарту: Таксіст павінен абвясціць пасажыру кошт паездкі да яе пачатку

Чаму таксісты завышаюць цану на перавозку, а потым узнікаюць канфліктныя сітуацыі з пасажырамі, якія не хочуць аплачваць паездку?

На гэтае пытанне ў эфіры праграмы «Форум» на тэлеканале «Беларусь1» адказалі прадстаўнікі Міністэрства транспарту і Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі, паведамляе tut.by.

— Тарыфы на перавозкі аўтамабілямі таксі не рэгулююцца. Але ў Правілах аўтамабільных перавозак пасажыраў сказана, што тарыфы на перавозку, абаніраванне і кошт іншых паслуг аб'яўляюцца перавозчыкам. Таксіст не павінен казаць: «Едзем паводле лічыльніку», ён павінен аб'явіць кошт паездкі да яе пачатку, — адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення гарадскога транспарту Андрэй Гладкі.

Ларыса Шыбко, начальніца галоўнага ўпраўлення Міністэрства падаткаў і збораў адзначыла, што не выключана, што сітуацыя, якая нядаўна адбылася ў Менску з дзяўчынай, якая заплаціла за 10 км паездкі больш за 63 рублі, можа паўтарыцца.

— Наш спажывец не заўсёды ведае, што яму трэба запатрабаваць ад перавозчыка. А перавозчык не заўсёды выконвае тыя патрабаванні, якія прапісаны ў заканадаўстве. Калі пасажыр садзіцца ў машыну, сам кіроўца павінен агучыць, па якім тарыфе ён будзе яго перавозіць. У сітуацыі перавозкі жанчыны з дзіцем гэтага зроблена не было — прамое невыкананне правілаў перавозак пасажыраў.

Але прадстаўніца МПЗ адзначыла, што паездку ўсё ж неабходна аплаціць, але пры далейшым разглядзе трэба высветліць, ці была даведзена да спажыўца аб'ектыўная інфармацыя, колькі будзе каштаваць перавозка.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках