2 траўня 2024, Чацвер, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці адбылося ДТЗ паводле прынцыпу «даміно»

3
У Берасці адбылося ДТЗ паводле прынцыпу «даміно»
ФОТА: VIRTUALBREST.BY

Разбітыя некалькі аўтамабіляў, якія стаялі на месцы.

ДТЗ з удзелам некалькіх аўтамабіляў, што стаялі на месцы, здарылася ў Берасці. Пра гэта парталу «Виртуальный Брест» распавёў выпадковы сведка.

Кіроўца аўтамабіля BMW не справіўся з кіраваннем, і ягоную машыну занесла. Аўто праехала праз сустрэчную паласу і выехала на стаянку каля новага будынка Следчага камітэта.

Ахвярамі тарана сталі некалькі аўтамабіляў, што былі прыпаркаваныя там. Кіроўца BMW злёгку зачапіў іх. Аднак аўтамабілі стаялі настолькі шчыльна, што пабілі адзін аднаго. Са слоў відавочцаў, шкода была даволі значнай. У самога ж вінаватага здарэння толькі разбіта фара і злёгку пагнуты капот.

ФОТА: VIRTUALBREST.BY
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках