8 траўня 2024, Серада, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне над дзяржустановамі вывесяць бел-чырвона-белыя сцягі ў гонар беларускіх герояў

28
Ва Украіне над дзяржустановамі вывесяць бел-чырвона-белыя сцягі ў гонар беларускіх герояў

Першым гэта зробіць мэр горада Каламыя Івана-Франкоўскай вобласці.

25 сакавіка, у гонар беларускіх добраахвотнікаў і з нагоды гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, над гарадской радай украінскіх гарадоў будуць вывешаныя беларускія нацыянальныя сцягі.

Акцыя праводзіцца Грамадскім сектарам Атрада «Пагоня» пры падтрымцы народнага дэпутата Украіны Ігара Гузя.

У яе рамках народны дэпутат накіраваў на імя кіраўнікоў шэрагу гарадоў лісты з просьбай далучыцца да акцыі.

Першым згоду вывесіць беларускі сцяг над гарадской радай даў мэр горада Каламыя Івана-Франкоўскай вобласці Ігар Слюзар, паведамляе прэс-служба атраду «Пагоня».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках