11 траўня 2024, Субота, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КПРФ патрабуе парламенцкага расследавання ў дачыненні да Мядзведзева

25
КПРФ патрабуе парламенцкага расследавання ў дачыненні да Мядзведзева
ДЗМІТРЫЙ МЯДЗВЕДЗЕЎ
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

На гэтым тыдні Валерый Рашкін звярнуўся ў СК з просьбай праверыць інфармацыю аб карупцыйнай дзейнасці Мядзведзева.

Думская фракцыя КПРФ запатрабуе парламенцкай праверкі фактаў, выкладзеных у расследаванне Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) пра «таямніцу імперыі» прэм'ера РФ Дзмітрыя Мядзведзева.

Пра гэта РБК паведамілі два дэпутаты-камуністы. Са зваротам аб парламенцкім расследаванні фракцыя мае намер выступіць 24 сакавіка на пасяджэнні Дзяржаўнай думы. Падтрымкі патрабаванняў камуністаў не выключылі ў ЛДПР і «Справядлівай Расеі».

Каб даручэнне было прынятае, за яго павінны прагаласаваць 226 дэпутатаў. Пры гэтым 343 з 450 сябраў ніжняй палаты расейскага парламента належаць да партыі ўлады.

Раней на гэтым тыдні дэпутат ад КПРФ Валерый Рашкін звярнуўся ў Следчы камітэт з просьбай праверыць інфармацыю аб магчымай карупцыйнай дзейнасці Мядзведзева. Са слоў дэпутата, не менш за 10% грамадзян Расеі паглядзелі і азнаёміліся з дакументамі з расследавання ФБК, аднак «афіцыйныя тлумачэнні ад прадстаўнікоў дзейнай улады РФ адсутнічаюць». Са слоў Рашкіна, Мядзведзеў «маўчаць не мае права». Сам Навальны, каментуючы запыт Рашкіна, заявіў, што хацеў бы, каб усе фракцыі Дзяржаўнай думы занялі такую пазіцыю.

Раней дэпутаты адмовіліся задаваць Мядзведзеву пытанні аб расследаванні ФБК, калі ён будзе выступаць у парламенце са справаздачай аб рабоце за 2016 год.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках