2 траўня 2024, Чацвер, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны знайшоў у Мядзведзева таемныя яхты, маёнткі і бровары

66
Навальны знайшоў у Мядзведзева таемныя яхты, маёнткі і бровары

Былога прэзідэнта і цяперашняга прэм'ер-міністра РФ выдалі звычайныя красоўкі.

Прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў валодае «вялізнымі надзеламі зямлі ў самых элітных раёнах, распараджаецца яхтамі, кватэрамі ў старадаўніх асабняках, агракомплексамі і броварамі ў Расеі і за мяжой». Пра гэта ў сваім блогу паведаміў палітык Аляксей Навальны.

«Прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў стварыў сабе вобраз чыноўніка, якога ніхто не ўспрымае ўсур'ёз. Самыя адыёзныя ягоныя выказванні выклікаюць у грамадстве хутчэй пасмешкі, чым злосць. Да яго ставяцца памяркоўна, бо ён прынамсі не здаецца адкрытым злодзеем.

Нават пасля таго, як ФБК рассакрэціў ягонае таемнае лецішча ў Плёсе – адзін з самых дарагіх аб'ектаў, якія мы калі-небудзь здымалі, – меркаванне пра яго прынцыпова не змянілася. Усе па-ранейшаму мяркуюць, што ён дзівак, які апынуўся не на сваім месцы, слабавольны, але добры, у сутнасці, чалавек, аматар смешных гаджэтаў, а не палацаў.

Сёння мы раскажам, наколькі ўсе памыляліся. Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў – зусім не смешны дзівак, з якога варта пасміхаецца. Ён стваральнік і кіраўнік велізарнай, шматузроўневай карупцыйнай схемы. Кіраўнік кіроўнай партыі «Адзіная Расея» валодае нерухомасцю ва ўсёй краіне, яму належаць велізарныя надзелы зямлі ў самых элітных раёнах, ён гаспадар яхтаў, кватэраў у старадаўніх маёнтках, агракомплексаў і бровараў у Расеі і за мяжой.

Уся гэтая маёмасць была набытая на хабар алігархаў і крэдытах дзяржбанкаў.

Прэм'ер-міністр і ягоныя давераныя людзі стварылі злачынную схему, заснаваную не на афшоры, як гэта часта бывае, а на некамерцыйных фондах. Гэта вельмі мудрагелістая схема. Сапраўднага ўладальніка актываў амаль немагчыма адсачыць, таму што, запісаныя на дабрачынныя фонды, яны, у сутнасці, не належаць нікому. Кіруюць маёмасцю Мядзведзева ягоныя сябры, аднакурснікі і давераныя асобы. Структура гэтай злачыннай схемы настолькі складаная, што на яе апісанне ў нас пайшло некалькі месяцаў, і невядома, як бы мы даказалі дачыненне да яе Мядзведзева, – але тут нам пашчасціла.

Былога прэзідэнта, цяперашняга прэм'ер-міністра і ўладальніка каласальных карупцыйных актываў выдалі... звычайныя красоўкі », – напісаў Аляксей Нвальны.

Раней ФБК распавядаў пра лецішча Мядзведзева ў Плёсе, запісанае на фонды «Градзіслава» і «Дар». Заснавальнік «Градзіславы» – Леанід Рубцоў, які таксама ўзначальвае фірму «Грын Ярд». Гэтая кампанія належыць таксама Фонду падтрымкі сацыяльна значных дзяржаўных праектаў («Сацдзяржпраект»), якім кіруюць два аднакурснікі Мядзведзева – Ілля Елісееў і Аляксей Чацвярткоў.

У «Сацдзяржпраекта» ва ўласнасці апынулася шыкоўная сядзіба на Рублёўцы агульнай плошчай 3,7 тысячы квадратных метраў. ФБК ацаніў яе кошт на 5 млрд рублёў. Высветлілася, што сядзібу фонду ахвяраваў мільярдэр Алішэр Усманаў.

Яшчэ адна сядзіба, якая, паводле словаў Навальнага, належыць прэм'ер-міністру РФ, знаходзіцца ў вёсцы Мансурава Курскай вобласці (там жыў дзед Мядзведзева). Плошча надзелу – 240 тысячаў квадратных метраў: там ёсць дзве верталётныя пляцоўкі, дэкаратыўная сажалка, спартыўны корт. У гэтай жа вёсцы размешчаны агракомплекс «Мансурава», запісаны на стрыечнага брата старшыні ўрада.

Паводле словаў Навальнага, Мядзведзеў таксама валодае вінаграднікамі ў Анапе і горнай рэзідэнцыяй «Псехака» коштам 7 млрд рублёў (там ёсць, сярод іншага, спа-пакой плошчай 1 тысяча квадратных метраў), яшчэ адной сядзібай на Рублёўцы на 20 гектараў, раней яна належала Кіраўніцтву справамі прэзідэнта РФ. У ягоным распараджэнні таксама нібыта ёсць надзелы зямлі ў Краснадарскім краі, гістарычны маёнтак з 29 кватэраў у Санкт-Пецярбургу, дзве яхты коштам больш за $ 16 млн, вінаграднік у Таскане.

Усяго, гаворыцца ў расследаванні, фонды, звязаныя з Мядзведзевым атрымалі 70 млрд рублёў у выглядзе ахвяраванняў і крэдытаў.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках