19 траўня 2024, Нядзеля, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы: У Менску затрымалі і збілі брытанскага журналіста

41
Праваабаронцы: У Менску затрымалі і збілі брытанскага журналіста
ФОТА З САЙТА LJUNATOURS.EE

Брытанскага журналіста закавалі ў кайданкі і білі па твары ў РАУС пасля Дня Волі ў Менску.

25 сакавіка ў Менску каля плошчы Перамогі падчас разгону акцыі ў Дзень Волі быў затрыманы разам з многімі мітынгоўцамі і брытанскі журналіст Філіп Ворвік, паведамляе сайт spring96.org.

Пазней ён напісаў, што АМАПаўцы закавалі яго ў кайданкі, не дазвалялі звязацца з пасольствам, білі па твары.

Больш за 6 гадзін Ворвік правёў у РУУС. Цяпер, паводле інфармацыі назіральнікаў, ён на свабодзе.

Ворвік - фатограф і радыёжурналіст, які працуе на ангельскую службу Міжнароднага французскага радыё, радыёстанцыі «Немецкая волна» і іншыя СМІ.

Нагадаем, што 25 сакавіка ўлады выставілі супраць мірных дэманстрантаў тысячы супрацоўнікаў АМАПа.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках