19 траўня 2024, Нядзеля, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Таронта прайшла акцыя салідарнасці з нагоды Дня Волі ў Менску

4
У Таронта прайшла акцыя салідарнасці з нагоды Дня Волі ў Менску
ФОТА: SVABODA.ORG

Некалькі дзясяткаў удзельнікаў выказалі надзею, што Беларусь хутка зойме годнае месца ў сям'і свабодных еўрапейскіх народаў.

У знак салідарнасці з удзельнікамі акцыі з нагоды Дня Волі ў Менску сябры Згуртавання беларусаў Канады правялі акцыю на галоўнай плошчы Таронта Nathan Phillips Square, паведамляе «Радыё Свабода».

Падтрымаць суайчыннікаў на радзіме сабралася некалькі дзясяткаў беларусаў, якія пражываюць у Канадзе, актывістаў украінскай і балтыйскіх дыяспар, а таксама Камісіі за дэмакратычную Расею. Над плошчай луналі беларускія нацыянальныя і канадскія сцягі.

Да прысутных звярнуўся Крыс Аляксандэр, адзін з лідараў федэральнай Кансэрватыўнай партыі, былы міністр іміграцыі Канады, і парламенцкі сакратар у справах абароны.

ФОТА: SVABODA.ORG

У сваім выступе ён звярнуў увагу на важнасць падтрымкі дэмакратычных сіл у краінах былога савецкага блока, напрыклад, у Беларусі. Прафесійны дыпламат са шматгадовым досведам працы ва Усходняй Еўропе падзяліўся думкамі аб развіцці падзей у рэгіёне, пацвердзіўшы стратэгічную важнасць, якую можа адыграць дынаміка падзей у Беларусі.

ФОТА: SVABODA.ORG

Маркус Колга, вядомы кінадакументаліст, віцэ-прэзідэнт Сусветнай Рады эстонцаў (Еstonian World Council) выступіў са словамі падтрымкі тым, хто выходзіць на вуліцы беларускіх гарадоў і выказаў надзею, што і Беларусь хутка зойме годнае месца ў сям'і свабодных еўрапейскіх народаў.

Як паведаміў адзін з удзельнікаў акцыі салідарнасці Дзмітрый Эльяшэвіч, падзеі ў Беларусі абмяркоўвалі і падчас традыцыйнага святкавання, арганізаванага ў гонар 99-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў Беларускім грамадска-рэлігійным цэнтры.

ФОТА: SVABODA.ORG

Нагадаем, што 25 сакавіка ў Менску ўлады выставілі супраць мірных дэманстрантаў тысячы супрацоўнікаў АМАПа.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках