19 траўня 2024, Нядзеля, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Кіева адсвяткавалі Дзень Волі

Беларусы Кіева адсвяткавалі Дзень Волі
Архіўныя фота

У Музеі імя Івана Ганчара прайшоў літаратурна-музычны вечар.

З нагоды Дня Волі Кіеўскі гутарковы клуб беларускай мовы арганізаваў ў Музеі імя Івана Ганчара (Кіева-Пячэрская Лаўра) літаратурна-музычны вечар, паведамляе «Радыё Свабода».

Удзельнікі чыталі вершы беларускіх паэтаў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых. Народны хор «Гомiн» імя Яшчанкі выконваў беларускія патрыятычныя і лірычныя песні.

Вечар прадаўжаўся больш за тры гадзіны, у ім узялі ўдзел больш за сто чалавек, у тым ліку і беларускі добраахвотнік, былы вязень Плошчы-2010 Васіль Парфянкоў. Аўтарам ідэі і рэжысёрам урачыстасці быў Вадзім Васюцінскі.

Нагадаем, што 25 сакавіка ў Менску ўлады выставілі супраць мірных дэманстрантаў тысячы супрацоўнікаў АМАПа.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках