19 траўня 2024, Нядзеля, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка: Лукашэнку і ўрад - у адстаўку!

38
Мянчанка: Лукашэнку і ўрад - у адстаўку!

Жыхары сталіцы выйшлі на акцыю салідарнасці з затрыманымі.

«Учора было шмат тэхнікі, вадамёты, аўтазакі, стаялі звычайныя аўтобусы, а ў іх людзі, а з людзей здымаюць кайданкі, стаіць стары абапёршыся. Я пастаяла, паглядзела тры хвіліны, пайшла дадому. Усю ноч не спала. Сёння пешшу сюды прыйшла, не на аўтобусе, пешшу. Тут ужо ўсё аточанае. Нашы ж дзеці будуць нас затрымліваць! Будуць хапаць за рукі, за ногі і біць! Лукашэнка, сыходзь! Урад - у адстаўку! Немагчыма трываць! Хіба можна столькі трываць? Мы - вольныя людзі! Лукашэнка і ўрад - у адстаўку, забралі нашы грошы! А мы жабракі!»

Сharter97.org вядзе анлайн-трансляцыю з акцыі салідарнасці з затрыманымі ў Менску.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках