19 траўня 2024, Нядзеля, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельніца акцыі ў Менску: Вярніце нашых дзяцей!

4
Удзельніца акцыі ў Менску: Вярніце нашых дзяцей!

Беларусы не хочуць цярпець бязмежжа ўладаў і ўтрымліваць рэжым.

«Апошнія драбяза хочуць забраць, а грошы пойдуць на затрыманне людзей! Я не спала цэлую ноч ўчора, думала: «прыйду абараніць сваіх дзяцей!» Вярніце назад нашых дзяцей!

23 гады ўжо цярплю гэты агідны рэжым, мы ўсе працуем, каб утрымліваць вось гэтае «чарноцце», якое мы ўбачылі на ўчорашняй акцыі. Учора хацела прыйсці - не атрымалася, дзяцей у гэтым страху гадавала, баялася выходзіць, бо дзеці маленькія былі. А трэба было выходзіць! Да дачкі маёй, якая гадуе дзіця прыйшоў гэты «ліст шчасця». Чаму яна павінна кідаць дзіця замест таго, каб з ім хадзіць на розныя гурткі. Яе муж утрымлівае. Гэта верх бязмежжа. Верх тупасці!»

Сharter97.org вядзе анлайн-трансляцыю з акцыі салідарнасці з затрыманымі ў Менску.

Нагадаем, што 25 сакавіка ў Менску ўлады выставілі супраць мірных дэманстрантаў тысячы супрацоўнікаў АМАПа.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках