19 траўня 2024, Нядзеля, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафесар з Менска: Учора Лукашэнка саступіў

18
Прафесар з Менска: Учора Лукашэнка саступіў
МІКАЛАЙ САВІЦКІ

Разлік уладаў на запалохванне народа не апраўдаўся.

- Я шчаслівы, што на дзявятым дзясятку свайго жыцця я нарэшце ўбачыў, як людзі прачынаюцца. Гэта нельга апісаць словамі, немагчыма выказаць, гэта трэба бачыць, гэта ганьба. Сорамна за Лукашэнку, за маю краіну! Саступіў не Статкевіч, не арганізатары, саступіў не беларускі народ, саступіў Лукашэнка і ўлады, якія неадэкватна адрэагавалі на тое, што адбылося. У гэтым пройгрыш уладаў, мне за гэта сорамна. У 1996 годзе мяне білі, газам труцілі, усе гэтыя гады галава баліць, - распавёў удзельнік акцыі ў Менску прафесар Мікалай Савіцкі.

Сharter97.org вядзе анлайн-трансляцыю з акцыі салідарнасці з затрыманымі ў Менску.

Нагадаем, што 25 сакавіка ў Менску ўлады выставілі супраць мірных дэманстрантаў тысячы супрацоўнікаў АМАПа.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках