19 траўня 2024, Нядзеля, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзясяткі пінчукоў выйшлі на плошчу

8
Дзясяткі пінчукоў выйшлі на плошчу
ФОТА: RACYJA.COM

Жыхары горада адсвяткавалi Дзень Волi.

У Пінску, а 12 гадзіне, на цэнтральнай плошчы Леніна пачалі збірацца гараджане на заклік да салідарнасці з затрыманымі падчас Дня волі ў Менску. Прыблізна да 60 чалавек на тым жа месцы, што і на акцыі, якая адбылася ў горадзе 11-га сакавіка, паведамляе «Радыё Рацыя».

ФОТА: RACYJA.COM

Да натоўпу падышлі супрацоўнікі міліцыі, як бы ўзялі ў кола і прапанавалі або разысціся, альбо прайсці ў Пінскі гарадскі выканаўчы камітэт, каб пагутарыць з нагоды працаўладкавання або іншых хвалюючых пытанняў. Людзі былі не задаволеныя такімі прапановамі. Праваахоўнікі паспрабавалі затрымаць удзельніка, які фатаграфаваў, але не атрымалася.

ФОТА: RACYJA.COM

Людзі выказвалі салідарнасць з Менскам, з усімі затрыманымі. Асуджалі дзеянні міліцыі. Пазней на плошчу прыехалі два аўтазакі АМАПу.

Папярэдне вядома, што ўсё ж аднаго ўдзельніка міліцыя затрымала. Невядомая сітуацыя яшчэ з некалькімі людзьмі.

ФОТА: RACYJA.COM
Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках