19 траўня 2024, Нядзеля, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве прайшла акцыя пратэсту

8
У Магілёве прайшла акцыя пратэсту
ФОТА: SVABODA.ORG

На акцыю прыйшлі некалькі дзясяткаў магілёўцаў.

А 12 гадзіне дня ў Магілёве людзі пачалі збірацца на вуліцы Ленінскай пасля прызыву ў сацыяльных сетках збірацца для акцыі. Адгукнулася блізу 50 чалавек, паведамляе «Радыё Свабода».

Людзі цягам гадзіны збіраліся невялікімі групамі на месцы збору і абмяркоўвалі паміж сабой апошнія падзеі ў Менску і іншых гарадах Беларусі, дзе святкавалі Дзень Волі.

Тут жа сабралася блізу 20 моцных хлопцаў у цывільным. Трое з іх вялі відэафіксацыю падзей на Ленінскай. Імі камандаваў адзін з кіраўнікоў Ленінскага аддзела міліцыі Магілёва Юрый Калацілкін. Таксама на месцы збору людзей быў заўважаны намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Магілёўскай вобласці Сяргей Волкаў.

Найбольш папулярным словам сярод людзей, што сабраліся на Ленінскай, было слова «шуняўкі». Гэтае слова людзі не баяліся і не саромеліся гаварыць у твар тым, хто вёў відэафіксацыю. Гучалі патрабаванні, каб гэтыя людзі назваліся.

Спробы пачаць мітынг не было. Не было і інцыдэнтаў з праваахоўнікамі.

Тыя, хто сабраўся на Ленінскай, казалі, што яны прыйшлі падтрымаць затрыманых учора ў Менску. Некаторыя згадвалі імя Мікалая Статкевіча, за лёс якога яны непакояцца і баяцца, каб з ім не здарылася таго, што здарылася са зніклымі палітыкамі ў канцы 90-х гадоў. На пытанне, ці не страшна было прыйсці, людзі адказвалі, што ім ужо няма чаго губляць, мы, маўляў, ужо не баімся за два дзясяткі гадоў, пакуль кіруе Лукашэнка.

На гэты момант натоўп разышоўся, але ў ваколіцах застаюцца дужыя хлопцы ў цывільным.

Сайт Сharter97.org вёў анлайн-трансляцыю з акцыі салідарнасці з затрыманымі ў Менску.

Нагадаем, што 25 сакавіка ў Мінску ўлады выставілі супраць мірных дэманстрантаў тысячы супрацоўнікаў АМАПа.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках