19 траўня 2024, Нядзеля, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 100 адважных аршанцаў выйшлі на цэнтральную плошчу горада

9
Больш за 100 адважных аршанцаў выйшлі на цэнтральную плошчу горада

Жыхары Воршы падтрымалі акцыю пратэсту на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Як напісала на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» праваабаронца Паліна Сцепаненка, у Воршы 26 сакавіка а 12.00 на цэнтральную плошчу выйшлі блізу 100 чалавек.

- Плошчу па перыметры патрулявалі міліцыя і АМАП, - паведаміла яна. - Прыехала здымачная група БТ «Панарама». Каля Цэнтральнага РАУС шмат міліцыі і міліцэйскіх машын. Затрыманы рэдактар рэгіянальнага сайту orsha.eu Ігар Казмерчак, ёсць яшчэ затрыманыя.

Паводле яе слоў, сярод затрыманых быў мужчына сталага веку, якога АМАП сілком зацягнуў у машыну. Да людзей, якія прыйшлі на плошчу, падыходзілі супрацоўнікі міліцыі і казалі сысці «па-добраму».

«Мы бачылі ўчора, якія вы добрыя», - казалі аршанцы. «Гэта былі не мы», - адказвалі супрацоўнікі міліцыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках