20 траўня 2024, панядзелак, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Бярозы выйшлі на плошчу

1
Жыхары Бярозы выйшлі на плошчу
Архіўныя фота
КРЫНІЦА: SVABODA.ORG

У горадзе Бярозе на Берасцейшчыне блізу 20 мясцовых жыхароў выйшлі на плошчу Леніна.

Чатырох чалавек затрымалі міліцыянты. Пра гэта «Свабодзе» распавёў адзін з удзельнікаў акцыі, якая, фактычна, і не была акцыяй, бо людзі не трымалі плакатаў, не скандавалі лозунгаў, а проста стаялі і размаўлялі:

«Падышлі міліцыянты, папрасілі сысці з плошчы, бо, паводле нейкай інфармацыі, якая да іх трапіла, тут збіраецца несанкцыянаваны мітынг. Мы сказалі, што нічога не парушаем, прадаўжалі стаяць і размаўляць з імі. Праз некаторы час зноў падышлі міліцыянты і сказалі, каб мы прайшлі з імі «для разбіральніцтва». Чатырох нас адвезлі ў міліцыю».

Пратаколу на затрыманых не складалі, сказаў суразмоўца, праверылі, ці няма якіх штрафаў і адпусцілі.

Пасля затрыманняў людзі сышлі з плошчы.

Сайт Сharter97.org вёў анлайн-трансляцыю з акцыі салідарнасці з затрыманымі ў Менску.

Нагадаем, што 25 сакавіка ў Менску ўлады выставілі супраць мірных дэманстрантаў тысячы супрацоўнікаў АМАПу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках