19 траўня 2024, Нядзеля, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Някляеў - уладзе: Вам капцы!

96
Уладзімір Някляеў - уладзе: Вам капцы!
УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ

Народны паэт мяркуе, што такога здзеку беларусы ўладзе не даруюць.

Затрыманы паэт Уладзімір Някляеў, які цяпер знаходзіцца ў шпіталі, распавёў, што з ім адбылося.

Паэт выйшаў у эфір тэлеканала «Белсат»:

«Забралі мяне а палове трэцяй ночы, на берасцейскім вакзале. Затрыманнем кіравалі супрацоўнікі абласнога КДБ, забіраў мяне берасцейскі АМАП. Фактычна я быў выкрадзены, тут я знаходжуся толькі на падставе медыцынскай даведкі, ніякай паперы пры затрыманні мне не выдалі. Ніхто нават не збіраўся выдаваць, там нейкі міліцыянт пра гэта заікнуўся - ад яго адмахнуліся.

Мяне прымусілі распрануцца да гала і «скакаць упрысядкі» .Такім не даруюць, хлопцы! Раніцай, 25 сакавіка, я ехаў на акцыю ў Менск, на якую мы ўскладалі вялікія надзеі, мне раілі ехаць туды рознымі канспіратыўнымі шляхамі, хто праз Латвію, праз лясы Падляшша, але такой радасці, як затрыманне пры незаконным перасячэнні мяжы, я ім не мог падарыць. Я разумеў, што мяжа ёсць мяжа, яе па паветры не пераляціш. Спадзяваўся я толькі на здаровы сэнс уладаў. Выйшла так, як выйшла, затрымалі.

Учора мяне вазілі на тамаграфію галаўнога мозгу, а ўсе медсёстры глядзяць на смартфонах відэа з учорашніх падзеяў у Менску, гэта яшчэ горш чым Плошча-2010. Шуняўкі бегалі, як сабакі, за народам, за людзьмі, за дзецьмі.

Хачу сказаць вам: Усё! Канец вам, такога здзеку народ вам не даруе! Усё гэта пайшло ў народ, гэта ўжо не палітычная барацьба, гэтым зоймуцца людзі. Вам капцы! Я кажу вам гэта з лякарні, у тым стане, да якога вы мяне давялі, але вам капцы!»

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках