19 траўня 2024, Нядзеля, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыццё Статкевіча пад пагрозай!

36
Жыццё Статкевіча пад пагрозай!
УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ

Паэт Уладзімір Някляеў патрабуе ад улады неадкладна паведаміць, дзе знаходзіцца лідар БНК.

Сябра Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Уладзімір Някляеў, які цяпер знаходзіцца ў шпіталі, звязаўся з Charter97.org і зрабіў заяву пра лёс зніклага палітыка Мікалая Статкевіча.

«Свабоду Мікалаю Статкевічу! Волю ўсім затрыманым на Дзень Волі!

Больш як тры дні ніхто не ведае, дзе знаходзіцца Мікалай Статкевіч. Што з ім? Наогул ці жывы ён? Практыка, якую выкарыстоўвае ў дачыненні да яго ўлада - гэта дзяржаўны бандытызм. Такімі прыёмамі карыстаецца дыктатарскі, злачынны рэжым.

Упэўнены, што ў дачыненні да Статкевіча фабрыкуецца крымінальная справа. Заяўляю гэта зыходзячы з таго, што адбывалася мінулай ноччу са мной. Сярод маіх папер знайшлі дакумент на польскай мове і паспрабавалі падаць яго як нешта, што можа чыніць шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі.

Я патрабую неадкладнага вызвалення Статкевіча. Патрабую неадкладнага паведаміць ягонай сям'і аб тым, дзе ён знаходзіцца. Патрабую ад уладаў (ведаючы, як цяжка давялося маёй жонцы, маім дзецям у 2010 годзе) паведаміць: жывы чалавек ці яго забілі.

Сем'ям нават тых нелюдзяў, якія так паступаюць сёння са Статкевічам, я не зычу такое выпрабаваць.

Свабоду Статкевічу! Свабоду палітвязням!»

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках