19 траўня 2024, Нядзеля, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд прысудзіў прэзідэнта да смяротнага пакарання

20
Суд прысудзіў прэзідэнта да смяротнага пакарання
Абд Рабу Мансура Хадзі
ФОТА: BIGMIR.NET

Суд Емена прысудзіў да вышэйшай меры пакарання таксама шэсць высокапастаўленых чыноўнікаў ва ўрадзе.

У Емене суд прыгаварыў прэзідэнта Абд Рабу Мансура Хадзі да смяротнага пакарання.

Паводле звестак агенцтва Рэйтэр (пераклад - ria.ru), Хадзі быў прыгавораны да пакарання смерцю за "дзяржаўную здраду" і "спрыянне краіне-агрэсару Саудаўскай Арабіі ды яе хаўруснікам". Апроч яго, суд Саны прысудзіў да вышэйшай меры пакарання яшчэ шэсць высокапастаўленых чыноўнікаў у яго ўрадзе, у тым ліку пасла Емена ў ЗША Ахмеда Авада Бін Мубарака і былога міністра замежных спраў краіны Рыяда Ясіна.

У Емене з 2014 года доўжыцца ўзброены канфлікт, у якім з аднаго боку ўдзельнічаюць паўстанцы-хусіты з шыіцкага руху "Ансар Ала" і лаяльная экс-прэзідэнту Алі Абдалу Салеху частка войска, а з другога - урадавыя войскі і байцы, лаяльныя прэзідэнту Абд Рабу Мансуру Хадзі. Урад з паветра і на зямлі атрымлівае падтрымку арабскай кааліцыі на чале з Саудаўскай Арабіяй.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках