19 траўня 2024, Нядзеля, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія пратэсты ў загалоўках замежнай прэсы

15
Беларускія пратэсты ў загалоўках замежнай прэсы

Сёння свет прачнуўся і ўбачыў, як выглядае Беларусь у адзін з суботніх вясновых вечароў.

На шэсці на Дзень Волі 25 сакавіка і падчас «зачыстак» сярод іншых затрыманых былі журналісты – з Вялікай Брытаніі, Францыі, Украіны.

«Белсат» паказвае, як беларускія пратэсты асвятляла замежная прэса.

The Guardian

«АМАП і вадзяныя гарматы выставілі ў гарадах Беларусі і адключылі інтэрнэт па ўсёй краіне ў дзень пратэсту і шэсця за правы чалавека... Гвалт ажыццяўляўся нечакана, замаскаваныя міліцыянты перакрылі галоўныя дарогі і кідаліся на пратэстоўцаў, каб перашкодзіць фармаванню натоўпу».

RFI

«Сведкі кажуць, што адбыліся сотні затрыманняў, часам з выкарыстаннем гвалту, як, напрыклад, супраць адной жанчыны, якая тлумачыла журналісту свой гнеў і раптам апынулася паваленай на зямлі. Як гэтая жанчына, у гэты дзень усе беларусы хацелі сказаць, што яны не могуць больш цярпець ад эканамічных цяжкасцяў».

LeMonde

«Сотні міліцыянераў былі задзейнічаныя, каб забараніць доступ да цэнтральнай плошчы горада гэтай постсавецкай краіны, дзе хацелі сабрацца пратэстоўцы. Тады блізу тысячы чалавек проста рушылі ў напрамку цэнтра горада з крыкамі “Ганьба!”. Па дарозе іх разагналі».

Washington Post

«Незвычайнае відовішча ў Менску: блізу тысячы чалавек выйшлі на вуліцы сталіцы пратэставаць супраць аўтарытарнага кіраўніцтва... Шэсце было недазволеным і афіцыйныя асобы папярэджвалі дэманстрантаў, што лепш сядзець дома. Але яны ўсё адно выйшлі, іх сустрэлі міліцыянты, узброеныя шчытамі і дубінкамі. Танкі і салдаты чакалі непадалёк».

France24

Іх журналіст Гулівер Крэг быў затрыманы ў Менску ў офісе Беларускай партыі Зялёных разам з украінскай журналісткай Крысцінай Бердынскіх і журналістам «Белсата» Алесем Залеўскім.

«Рэпрэсіі ў Беларусі ўзмацняюцца. Некалькі сотняў чалавек, якія спрабавалі пратэставаць у Менску супраць зніжэння ўзроўню жыцця і падатку на беспрацоўе, былі затрыманыя. Пратэстоўцы скандавалі слоганы супраць кіраўніцтва краіны, былі затрыманыя і нават збітыя. У тым ліку простыя мінакі і дзясятак журналістаў».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках