19 траўня 2024, Нядзеля, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спікер Сенату Польшчы: Лукашэнка страчвае шанец на збліжэнне з Эўразвязам

Спікер Сенату Польшчы: Лукашэнка страчвае шанец на збліжэнне з Эўразвязам

Станіслаў Карчэўскі заклікаў неадкладна вызваліць усіх затрыманых паводле палітычных матываў у Беларусі.

Спікер Сенату Польшчы Станіслаў Карчэўскі зрабіў заяву ў сувязі з падзеямі на Дзень Волі ў Беларусі.

На сваім «Твітэры» палітык напiсаў (пераклад – Charter97.org):

«Лукашэнка страчвае шанец на збліжэнне з Эўразвязам і Польшчай. Брутальны ўціск мірных дэманстрацый і арышты супярэчаць ягоным дэкларацыям.

Заклікаю ўлады Беларусі спыніць гвалт праваахоўных органаў і неадкладна вызваліць затрыманых з-пад арышту».

Нагадаем, што 25 сакавіка ў Менску ўлады выставілі супраць мірных дэманстрантаў тысячы супрацоўнікаў АМАПа.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках