19 траўня 2024, Нядзеля, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Калінкіна: Апазіцыя цяпер – увесь народ

16
Святлана Калінкіна: Апазіцыя цяпер – увесь народ
Святлана Калінкіна

Цяпер улада проста не ведае, дзе шукаць апазіцыю.

Публіцыстка Святлана Калінкіна заявіла, што пасля падзей на Дні Волі – 2017 у Менску яна адчувае надзею. Калі параўнаць учорашнія кадры з тым, што адбывалася ў 2010 годзе, цяпер народ не баіцца, кажа журналістка ў інтэрв'ю «Белсату».

«Ні ўскрыку жаху. Людзі наадварот неяк спакойна ўспрымаюць тое, што яны павінны прайсці».

На пытанне вядоўцы, ці быў учора зроблены новы крок да новай беларускай гісторыі, кіраўніца менскай рэдакцыі «Белсата» адказала:

«Спадзяюся, што гэта сапраўды так. Спадзяюся, што, як сказаў Някляеў, гэта сапраўды пайшло ў народ, гэта сышло з апазіцыйнай праслойкі. Цяпер улада проста не ведае, дзе шукаць апазіцыю. Бо апазіцыя – яна не ў партыях, не ў грамадскіх аб'яднаннях – а апазіцыя паўсюль».

Нават калі яны будуць не скарачаць міліцыю, а павялічваць.

Тое, што людзі не хочуць Майдана, паводле словаў Калінкінай, сведчыць, што ў нас «нармальная краіна, у ёй ёсць розныя людзі, розныя погляды».

«На самай справе ніхто не хоча Майдана. І цяпер вельмі важна разумець, што людзі, якія выходзілі на акцыі пратэсту і ў Менску, і ў іншых рэгіёнах – яны якраз за гэта і выходзілі: каб не было Майдана».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках