7 траўня 2024, aўторак, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Літвы: ЕЗ можа вярнуцца да санкцый супраць Лукашэнкі

26
МЗС Літвы: ЕЗ можа вярнуцца да санкцый супраць Лукашэнкі
Лінас Лінкявічус
ФОТА: DELFI

Рэжым санкцый будзе адноўлены, калі ў Беларусі з'явяцца новыя палітвязні.

Кіраўнік замежнапалітычнага міністэрства Літвы Лінас Лінкявічус не выключае, што краіны Захаду могуць увесці супраць Беларусі новыя санкцыі, калі ў краіне зноў з'явяцца палітычныя зняволеныя.

Так ён пракаментаваў у эфіры LRT Radijas тое, што адбылося на Дзень Волі ў Менску. Са слоў Лінаса Лінкявічуса, такія дзеянні ўладаў Беларусі не пойдуць ім на карысць, паведамляе «Свабода».

«Гэта напраўду адаб'ецца не толькі на ўнутранай палітыцы, дзе такім чынам сітуацыя не будзе стабілізаваная, але гэта адаб'ецца і на далейшых стасунках з Еўразвязам. І, адпаведна, на ўсіх іншых дамоўленасцях, якія вынікаюць з гэтага і якія напраўду былі б выгадныя Беларусі як краіне.

Так што тут выбар уладаў Беларусі, а наш абавязак - прынцыпова і адэкватна рэагаваць на сітуацыю. На жаль, гэтая рэакцыя будзе рэзкай і надалей. Калі там зноў з'явяцца палітычныя зняволеныя, то, без усялякіх сумневаў, зноў будзе вяртанне да пытання санкцый», - заявіў кіраўнік МЗС Літвы.

Нагадаем, што 25 сакавіка ў Менску ўлады выставілі супраць мірных дэманстрантаў тысячы супрацоўнікаў АМАПу.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках