2 траўня 2024, Чацвер, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўца таксоўкі чакала гадзіну, каб даведацца пра лёс Статкевіча

6
Кіроўца таксоўкі чакала гадзіну, каб даведацца пра лёс Статкевіча

Жанчына прывезла журналіста на прэс-канферэнцыю з палітыкам і засталася чакаць каля дома.

Аб гэтай займальнай гісторыі распавёў у сябе ў «Фэйсбуку» журналіст Алесь Пілецкі:

«Пра тое, што Статкевіч дома, я даведаўся блізу 9 гадзін ад рэдактара, калі ехаў на працу ў метро. Датэлефанавацца да Марыны Адамовіч удалося не адразу, толькі з рэдакцыі. Выклікаў таксоўку, прыехала кіроўца-жанчына»:

- Вы па працы кудысьці едзеце? Тут працуеце дзесьці?

- Так, тут. На «Еўрарадыё».

- А, журналіст. Цяпер такія падзеі ў краіне адбываюцца. Але вам нельга пра іх распавядаць.

- Нам можна. Мы ўсё ўжо расказваем.

- І пра тое, што Статкевіч знік, можаце таксама расказаць? Што яго выкралі і зусім невядома, што з ім здарылася?

- Можам. Вы мяне цяпер да яго як раз везяце. Знайшоўся Статкевіч. Раніцай прыехаў дадому да жонкі.

- Да Статкевіча??? Вы не жартуеце?

- Не. Я еду запісаць аповед пра ягоныя прыгоды.

- Слухайце, а давайце я вас пачакаю каля яго дома, можна? Вы як толькі пагаворыце, сядайце да мяне і назад паедзем у цэнтр. Распаведзяце, як ён.

- Добра.

Таксоўка чакала мяне амаль гадзіну)

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках