4 траўня 2024, Субота, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Гасподзь вынес прысуд рэжыму

6
Павел Севярынец: Гасподзь вынес прысуд рэжыму

Акцыі пратэстаў аб'ядналі беларусаў і не пакінулі Лукашэнку ніякіх шанцаў.

27 сакавіка ў дзень вызвалення з ізалятара адзін з лідараў БХД Павал Севярынец выступіў перад аршанцамі, паведамляе «Радыё Рацыя».

Павал Севярынец сказаў: «Усе гэтыя акцыі павінны выліцца ў салідарнасць беларусаў. Салідарнасць - гэта тое, чаго баіцца ўлада. Народ прыняў лозунг «Жыве Беларусь»! Гасподзь вынес прысуд гэтаму рэжыму!»

27 сакавіка Паўла Севярынца ў Воршы вывезлі з ізалятара на вакзал, адкуль Павал патэлефанаваў маці, якая сустракала яго ля ізалятара на Энгельса. Маці і актывісты паехалі за Паўлам Севярынцам.

А 17.00 на Чырвонаармейскай, 13 адбылася запланаваная прэзентацыя дзвюх кніг Паўла Севярынца аб гісторыі хрысціянскай дэмакратыі.

Павел Севярынец быў затрыманы ў Воршы 12 сакавіка за ўдзел у Маршы недармаедаў і асуджаны на 15 дзён адміністрацыйнага арышту.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках