25 траўня 2024, Субота, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У дыктатара зусім скончыліся грошы на міліцыю?

120
У дыктатара зусім скончыліся грошы на міліцыю?
Ігар Шуневіч

Шуневіч заявіў пра тры этапы «аптымізацыі» колькасці МУС.

Аптымізацыя МУС Беларусі пройдзе ў некалькі этапаў, што прадугледжвае перагляд ўсіх функцый міністэрства, паведаміў кіраўнік ведамства Ігар Шуневіч у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ у нядзелю, паведамляе interfax.by.

«Сама аптымізацыя прадугледжвае як мінімум два этапы, можа быць, нават тры – я ў першую чаргу кажу пра час», - сказаў Ігар Шуневіч.

Ён назваў аптымізацыю ў міністэрстве ўнутраных спраў «спланаваным эвалюцыйным працэсам».

З ягоных слоў, яна будзе грунтавацца на высновах камісіі Савета бяспекі. «Асноўную канцэпцыю, асноўныя вектары гэтай аптымізацыі кіраўнік дзяржавы ўхваліў, мы прыступілі да яе рэалізацыі», - адзначыў Шуневіч.

Як удакладніў міністр, плануецца, між іншым, перагляд штатнай колькасці ўсіх падраздзяленняў МУС, і ўсіх функцый, якія яно выконвае. «Усе рудыментальнае, усё лішняе, усё залішняе, мы скасуем», - сказаў міністр.

Ён таксама паведаміў, што ў структуры міністэрства плануецца стварыць аддзел рэформаў і развіцця, які будзе займацца практычнай рэалізацыяй задумы, пазначанай у дакладной Савета бяспекі.

Напісаць каментар 120

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках