5 траўня 2024, Нядзеля, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Духоўнік Лукашэнкі: У Курапатах трэба пабудаваць музей дасягненняў СССР

179
Духоўнік Лукашэнкі: У Курапатах трэба пабудаваць музей дасягненняў СССР
ФЁДАР ПОЎНЫ
ФОТА: CTV.BY

Протаіерэй Фёдар Поўны упэўнены, што не ўсё было дрэнна ў Савецкім Саюзе.

Урочышча Курапаты, дзе пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсій, павінна быць добра аформленае — архітэктурна і ландшафтна. Такое меркаванне выказаў протаіерэй Фёдар Поўны, настаяцель Усіхсвяцкага прыходу сталіцы, у інтэрв'ю тэлеканалу СТВ, паведамляе euroradio.fm.

Ён прапанаваў «вызначыць на дзяржаўным і грамадскім узроўні статус гэтай тэрыторыі. Дарэчы, тады спыніцца яе выкарыстанне ў сваіх мэтах рознымі і часта настроенымі супраць улады аб'яднаннямі і групамі. Гэта значыць, спекуляцыя на гэтым месцы, так можна сказаць». На думку Фёдара Поўнага, калі вызначыцца канцэпцыя будучага мемарыяльнага комплексу або помніка, тады ён здабудзе свой праўдзівы сэнс.

Разам з тым святар заявіў, што тэма палітычных рэпрэсіяў вельмі тонкая, бо ў савецкі час было шмат і дасягненняў. «І кажучы аб адмоўных момантах, нават аб такой страшнай праўдзе, мы заўсёды павінны бачыць гэты фон. І гэта не апраўданне забойстваў, але гэта два паралельныя працэсы, якія гістарычна ўжо непадзельныя. Такім чынам, узводзячы памятны комплекс ахвярам рэпрэсій, нам трэба мець музей дасягненняў савецкай эпохі. Толькі тады магчымая цэльнасць успрымання і аб'ектыўнасць», — мяркуе Фёдар Поўны.

Як паведамлялася раней, у Курапатах амаль два тыдні стаіць лагер абаронцаў мэмарыялу. Яны пратэстуюць супраць будаўніцтва бізнес-цэнтра ў былой ахоўнай зоне Курапатаў. Фірма-забудоўшчык заявіла, што ў сувязі з пратэстамі спыняе будаўніцтва і паабяцала дапамагчы ўпарадкаваць мемарыял.

Напісаць каментар 179

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках