5 траўня 2024, Нядзеля, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Воўчак: Міліцыю скароцяць на 30%

60
Алег Воўчак: Міліцыю скароцяць на 30%
АЛЕГ ВОЛЧАК
ФОТА: CHARTER97.ORG

Чаго варта чакаць беларусам пасля рэформы міліцыі?

Пра маючыя адбыцца перамены ў структурах беларускай міліцыі ў эфіры тэлеканала АНТ заявіў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

З ягоных слоў, аптымізацыя, падчас якой прадугледжваецца «перагляд штатнай колькасці ўсіх падраздзяленняў МУС і ўсіх функцый», будзе праходзіць у некалькі этапаў.

– Усё рудыментарнае, залішняе будзе ліквідаванае, – заявіў міністр.

Заўтра тваёй краіны пацікавілася ў эксперта, якія падраздзяленні беларускай міліцыі могуць трапіць пад скарачэнне ў першую чаргу.

Воўчак: Пад скарачэнне могуць трапіць блізу 30% супрацоўнікаў

Кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Волчак чакае, што скарачэнне міліцыі адбудзецца.

– Гэтае пытанне ўжо ўздымалася на пачатку студзеня на дакладзе Лукашэнкі, а цяпер цягнік ужо крануўся, – нагадвае экспэрт. – Працэс пайшоў: думаю, яны часткова будуць прыбіраць некаторыя функцыі, а значыць, будзе скарачацца і колькасць супрацоўнікаў міліцыі.

Са слоў суразмоўцы, пакуль складана сказаць, якіх менавіта функцыі гэта закране, бо грамадскасць не бачыла праекта міліцэйскай рэформы:

– Дрэнна, што гэтая рэформа праходзіць без грамадскай дыскусіі і без удзелу грамадзянскай супольнасці і экспэртаў. Гэтую тэму мы ўзнімалі яшчэ ў 2009-2011 гадах, калі абмяркоўвалі пытанне – як у беларускіх умовах правільна і бязбольна рэфармаваць МУС. На жаль, тады нашу канцэпцыю не прынялі, а цяпер мы нават не ведаем, у якім напрамку яны рухаюцца.

Тым не менш, праваабаронца мяркуе, што змены закрануць у асноўным другарадных службаў МУС.

– Гэта, магчыма, будуць тылавыя службы, сярэдні склад абласных УУС, – кажа Алег Волчак. – Імаверна, могуць перавесці на грамадзянскія пасады супрацоўнікаў аддзелаў па грамадзянстве і міграцыі. Мы не ведаем, колькі ў нас рэальна працуе супрацоўнікаў міліцыі, таму складана ацэньваць, але пад скарачэнне можа пайсці блізу 30% супрацоўнікаў.

Алег Воўчак мяркуе, што можна смела скарачаць абласныя УУС, якія выконваюць функцыі няясныя.

– Да прыкладу, мы як праваабаронцы звяртаемся ў абласную міліцыю. каб прыняць меры ў дачыненні да супрацоўнікаў раённай міліцыі. Але яны зноў перакідваюць гэта ўсё ўніз, каб мясцовыя начальнікі самі з усім разбіраліся. Можна пакінуць аналітычныя і арганізацыйныя службы, а астатніх смела скарачаць, – упэўнены праваабаронца.

У той жа час праваабаронца не чакае, што скарачэнне міліцыі сур'ёзна зменіць характар яе дзейнасці.

– Як працавала міліцыя на абарону ўлады, так і працягне працаваць. Гэта не зменіцца, – рэзюмуе ён.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках