9 траўня 2024, Чацвер, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь будзе плаціць за газ, як Нямеччына

41
Беларусь будзе плаціць за газ, як Нямеччына

Масква і Менск яшчэ раз абмяняліся порцыяй узаемных прэтэнзій.

Сварка паміж беларускім прэм'ерам Андрэем Кабяковым і расейскім візаві Дзмітрыем Мядзведзевым адбылася падчас Еўразійскага міжурадавага савета ў Бішкеку.

Кіраўнік урада Беларусі заўважыў, што ўнутраныя перашкоды ў саюзе растуць як снежны ком. А кошты на газ, насуперак падпісаных дамоўленасцяў, выраслі на працягу двух гадоў утрая. Расейскі прэм'ер назваў такую пазіцыю «шантажом».

«Калі б некаторыя прысутныя тут краіны не ўваходзілі ў склад ЕАЭС ці выйшлі з яго, то яны б куплялі цяпер газ па еўрапейскіх коштах. Каля $200 даляраў за 1000 кубаметраў. Вось і ўсё! І не трэба нічога даказваць і практыкавацца ў падліках», — заявіў расейскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў.

Але мы ўсё ж папрактыкуемся

Паводле інфармацыі расейскага эканамічнага выдання «РБК», у 2015 годзе Расея пастаўляла газ у Нямеччыну з 20-ці адсоткавай зніжкай, па $142 за 1000 кубоў. Пры гэтым сам Мядзведзеў казаў, што сярэдні кошт блакітнага паліва на еўрапейскім рынку летась складаў не $200, а $160-170. У дачыненні да Беларусі, з сакавіка, Масква намагае на цане — $141 за 1000 кубоў. Такая вось саюзная зніжка, на даляр танней, чым для Нямеччыны.

«Менск натуральна б'е на тое, што ў нейкіх паперах запісана аб роўных умовах гаспадарання і аб пераходзе на роўнадаходныя цэны на газ канкрэтна. Так што ёсць за што чапляцца Кабякову на перамовах», — патлумачыў «Белсату» палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

Але, калі прэм'ер Беларусі зрабіў заўвагу, што краіны на працягу апошніх двух гадоў толькі аддаляліся ад роўнадаходных коштаў, а розніца паміж цаной на газ у Расеі і Беларусі вырасла з 38% у 2014-м да $110-ці ў 2016-м, то атрымаў ад расейскага калегі жорсткі адказ.

«Урэшце тут ніхто нікога прымусова не трымае»

Трэці год утварэння Еўразійскага эканамічнага саюза адзначыўся падзеннем тавараабароту паміж яго краінамі-удзельніцамі на 30%. І, калі галоўная прычына, дзеля якой аб'яднанне і стваралася, дае збой, можа, сапраўды, варта паслухацца расейскага прэм'ера і не трымацца?

«Але і выйсці, як так з'едліва сказаў Мядзведзеў не атрымаецца. Гэта тая чырвоная рыса, пры пераходзе якой Расея прыменіць тут у Беларусі Крымскі або Данбаскі сцэнар. У сухім астатку, усё менш «капае» так сказаць Менску за брацкую інтэграцыю, а ўсё больш, як кажуць класікі, за кожны скормлены вітамін Масква патрабуе», — каментуе Класкоўскі.

За пазіцыяй Крамля стаіць глыбокі эканамічны крызіс у самой Расеі

Масква проста не ў стане, як раней, фінансаваць Еўразійскі эканамічны праект, які, як цяпер высвятляецца, мае агульнага з эканомікай не так і шмат.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках