4 траўня 2024, Субота, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус у ЗША «зарабіў» $5 мільёнаў на кібермахлярстве

5
Беларус у ЗША «зарабіў» $5 мільёнаў на кібермахлярстве

26-гадовы грамадзянін Беларусі звязаўся з «нядобрай кампаніяй» з чатырох расейцаў.

Пяць мігрантаў з Усходняй Еўропы прызналіся ў кібермахлярстве ў дачыненні да трох амерыканскіх кампаній, у выніку чаго ім прычыненая шкода на 5 млн. даляраў. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства юстыцыі ЗША (пераклад – tut.by).

Як паведамляе ведамства, віну ў крадзяжы персанальных звестак і махлярстве з дэбетавымі і крэдытнымі картамі прызналі расейцы: 33-гадовая Ірына Федасеева, 29-гадовы Цімур Сафін, 34-гадовы Дзмітрый Федасееў, 22-гадовая Крысціна Герасімава. А таксама 26-гадовы грамадзянін Беларусі Сяргей Патапаў.

Паводле судовых дакументаў, падазраваныя, як мяркуецца, у змове з хакерамі, у тым ліку і з Расеі, урываліся ў кампутарныя сістэмы авіякампаніі, медыцынскіх устаноў з мэтай несанкцыянаванага выкарыстання крэдытных і дэбетавых карт.

Злачынная група ўчыняла кібератакі з 2014 года. Несанкцыянаваныя карты выкарыстоўваліся для зняцця наяўных грошай, атрымання грашовых пералічэнняў і для пакупак у гандлёвых пунктах, такіх як Apple, Best Buy, Home Depot і Target.

Патапаву, Сафіну і Федасееву пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Герасімавай — да 7, а Федасеевай — да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Судовыя слуханні запланаваныя на чэрвень і верасень гэтага года, паведамляе Мінюст ЗША.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках