6 траўня 2024, панядзелак, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «сцяне Шчоткінай» у Менску з'явілася новае графіці

12
На «сцяне Шчоткінай» у Менску з'явілася новае графіці
ФОТА: ЕЎРАРАДЫЁ

Сталічныя арт-партызаны працягваюць свае дзёрзкія і крэатыўныя акцыі.

На выходных на вядомай ужо «сцяне Шчоткінай» у Менску з'явілася новае графіці, паведамляе «Еўрарадыё». Гэта надпіс «Хто дазволіў усім астатнім самім сабе дазваляць».

«Сцяна Шчоткінай» атрымала вядомасць ад першага сацыяльнага графіці — партрэта былой міністаркі працы Марыяны Шчоткінай з надпісам, што гэта яна прыдумала падатак на беспрацоўных. Калі работнікі ЖЭСа знішчылі гэты партрэт, на яго месцы з'явіўся надпіс «Вы ж самі ўсё разумееце».

З тых часоў невядомыя графіцісты спаборнічаюць з ЖЭСам. На сцяне ўжо з'яўляліся партрэты старшыні «савета рэспублікі» Міхаіла Мясніковіча і фраза Марціна Лютэра Кінга «Ніколі не забывайце: усё, што рабіў Гітлер у Нямеччыне, было законным».

У іншых месцах горада невядомыя мастакі таксама размяшчалі сацыяльныя графіці: напрыклад, міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча ў шынялі НКВД, старшыню Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзьку — у вобразе тэлепузіка.

ФОТА: ЕЎРАРАДЫЁ
Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках