2 траўня 2024, Чацвер, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да Зямлі ў ноч на чацвер наблізіцца гіганцкі астэроід

4
Да Зямлі ў ноч на чацвер наблізіцца гіганцкі астэроід

Астэроід будзе ляцець з рэкордна высокай хуткасцю - блізу 33 кіламетраў у секунду, гэта блізу 120 тысяч кіламетраў у гадзіну.

Да Зямлі набліжаецца астэроід JO25 шырынёй блізу паўкіламетра. У ноч на 20 красавіка ён наблізіцца да Зямлі на адлегласць 1,8 млн кіламетраў (прыкладна пяць дыстанцый ад Зямлі да Месяца), паведамляе расейская служба BBC.

Гэта максімальна блізкая адлегласць набліжэння такога касмічнага цела за апошнія 400 гадоў, удакладнілі ў амерыканскім касмічным агенцтве NASA, хоць больш дробныя касмічныя целы рэгулярна пралятаюць міма Зямлі і на больш блізкай адлегласці.

Астэроід JO25 не нясе рэальнай пагрозы планеце, хоць і ўваходзіць у пералік касмічных аб'ектаў, патэнцыйна небяспечных для жыцця на Зямлі.

Калі б такі астэроід сутыкнуўся з Зямлёй, быў бы цалкам разбураны адзін з кантынентаў, нават калі б астэроід зваліўся ў акіян, сцвярджаюць спецыялісты.

Фота: NASA

Астэроід будзе ляцець з рэкордна высокай хуткасцю - блізу 33 кіламетраў у секунду, гэта блізу 120 тысяч кіламетраў у гадзіну.

У момант збліжэння з Зямлёй астэроід за кошт яго бліскучай паверхні можна будзе разглядзець нават у невялікі тэлескоп.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках