2 траўня 2024, Чацвер, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian напісала пра скандальна вядомы дом-інтэрнат у Менску

26
The Guardian напісала пра скандальна вядомы дом-інтэрнат у Менску
Фота: citydog.by

Некаторыя фатаграфіі знясіленых дзяцей аўтарытэтнае брытанскае выданне называе «занадта жудаснымі, каб публікаваць».

Учора аўтарытэтнае брытанскае выданне The Guardian выпусціла артыкул, прысвечаны беларускаму дому-інтэрнату, дзе дзеці недаатрымлівалі спецыяльнае энтэральнае харчаванне з высокай каларыйнасцю. Некаторыя фатаграфіі знясіленых дзяцей The Guardian называе «занадта жудаснымі, каб публікаваць», піша citydog.by.

Гісторыя пра знясіленых выхаванцаў менскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з'явілася ў лістападзе мінулага года. Тады журналісты часопіса «Імёны» прыехалі ў дом-інтэрнат на просьбу лекара Аляксея Маматава, які збіраў грошы на энтэральнае харчаванне, зладзіўшы чэмпіянат у футболе. Журналісты ўбачылі дзяцей, якія прыкметна не дабіраюцца ў вазе - пісалі пра дзяўчынку вагой 11,5 кг.

Артыкул, які выйшаў з жудаснымі фота справакаваў шырокі грамадскі рэзананс. Публікацыю перадрукавалі вядомыя беларускія рэсурсы. Прадстаўнікі пракуратуры пачалі праверку ў дачыненні да кіраўніцтва дзіцячага дома, пасля чаго дырэктар быў звольнены. За сабраныя грамадскасцю грошы закупілі энтэральнае харчаванне, а сітуацыю ўзялі на кантроль у дзяржорганах.

Журналіст выдання параўнаў беларускую гісторыю з сітуацыяй у румынскіх дзіцячых дамах у 1990-х гадах. Гаворка ідзе пра гучны «сіроцкі скандал», які ў 1990-х абмяркоўвала ўся Еўропа. Вынікам палітыкі забароны абортаў, які дзейнічаў з 1966 да 1989 года, стала тое, што многія "нежаданыя" дзеці апынуліся ў дзіцячых дамах і прытулках Румыніі. У 1990-х гадах пракацілася хваля скандалаў праз тое, што дзеці станавіліся ахвярамі гандляроў чалавечымі органамі, недаатрымлівалі харчаванне і жылі ў антысанітарных варунках.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках