4 траўня 2024, Субота, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, як буйныя прадпрыемствы будуць працаваць у вялікія выходныя

Стала вядома, як буйныя прадпрыемствы будуць працаваць у вялікія выходныя

Беларусаў чакаюць невялікія канікулы — чатырохдзённыя ў красавіку і трохдзённыя ў траўні.

Tut.by даведаўся, паводле якога графіку будуць працаваць у працяглыя выхадныя работнікі буйных прадпрыемстваў.

На «МТЗ-Холдынг» у суботу, 22 красавіка, будзе працоўны дзень. Прадпрыемства мае намер адпрацоўваць адзін са студзеньскіх выходных. Нагадаем, праз працяглыя навагоднія вакацыі ў расейцаў некаторыя падраздзяленні «МТЗ-Холдынга» з 6 да 9 студзеня адпачывалі. Гэтыя працоўныя дні раскідалі на іншыя даты цягам года.

— Далей мы працуем у адпаведнасці са звычайным календаром паводле агульнадзяржаўнага графіку, — распавёў спецыяліст у сувязях з грамадскасцю гэтага прадпрыемства Павел Тухто. — На травеньскія святы пад Расею мы падладжвацца і не будзем, як было на навагоднія вакацыі. У нас у Расеі блізу 140 пастаўшчыкоў, і калі яны сыходзяць на вакацыі на 10 дзён, для нас гэта адчувальна і прыкметна, таму што мы не можам прастойваць праз адсутнасць якіх-небудзь запчастак або металу. А калі выходныя доўжацца некалькі дзён, то нашы запасы запчастак дазваляюць працягваць працаваць і не падладжвацца пад графік працы расейскіх партнёраў.

Дарэчы, у мінулы чацвер дырэкцыя завода выйшла на суботнік, спецыялісты прыводзілі ў парадак цэнтральную алею прадпрыемства.

— 22 красавіка ў нас працоўная субота, таму наважылі загадзя заняцца добраўпарадкаваннем. Адміністрацыя таксама збярэцца папрацаваць на ўборцы сквера завода сёння, а ў суботу адправіцца на суботнік у піянерлагер «Беларус», які належыць МТЗ, — удакладніў Павел Тухто.

На МАЗе і вытворчасць, і камерцыйныя службы не працуюць 24 і 25 красавіка, а таксама 7, 8 і 9 траўня, паведаміў старшыня прафсаюзнага камітэта прадпрыемства Міхаіл Будай.

У ААТ «Гомельскі хімічны завод» паведамілі, што заводаўпраўленне і дапаможныя цэхі працуюць з улікам агульнадзяржаўных пераносаў, а рабочыя асноўных спецыяльнасцяў працуюць пазменна, незалежна ад выходных і святаў.

Здабыча руды і вытворчасць угнаенняў на «Беларуськаліі» — гэта безупынная вытворчасць, занятыя ў ім спецыялісты працуюць па-за залежнасці ад выходных, удакладнілі на прадпрыемстве. «Ва ўсіх астатніх супрацоўнікаў працоўныя дні пераносяцца паводле графіку, вызначанаму саветам міністраў», - распавялі на «Беларуськаліі».

У кампаніі <>b«Атлант» выхадныя дні, згодна з вытворчым календаром, — 22-25 красавіка, а таксама з 29 красавіка да 1 траўня.

— Працоўны дзень 24 красавіка перанесены на ліпень, — распавёў намеснік гендырэктара ў ідэалагічнай працы і персаналу ЗАТ «Атлант» Аляксандр Машко. — У траўні ў нас запланаваны рост аб'ёмаў вытворчасці, кампанія ўваходзіць у летні сезон высокіх продажаў, і таму дадаткова пачалі набор персаналу. Набіраем 250 новых супрацоўнікаў на перыяд з траўня да кастрычніка, пры ўмове, што часовы супрацоўнік пакажа добрыя вынікі працы, ён будзе мець магчымасць па заканчэнні сезону застацца на сталую працу.

Спецыялісты лідскай «Лакафарбы» будуць працаваць «у адпаведнасці з графікам, устаноўленым Саветам міністра», распавяла намесніца дырэктара ў кадрах і ідэалагічнай работы Людміла Бірыч.

— У нас бесперапынны графік працы, таму цэхі будуць працаваць у адпаведнасці з бесперапынным графікам працы, выконваць вытворчую праграму, — адзначыла Людміла Бірыч. А бухгалтэрыя і кіраўнікі будуць працаваць паводле графіку, які зацверджаны саветам міністраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках