8 траўня 2024, Серада, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнік з Рэчыцы не пазнаў герб свайго горада

9
Чыноўнік з Рэчыцы не пазнаў герб свайго горада
ФОТА: NN.BY

Лукамолец абняславіўся на футбольным матчы мясцовай каманды з камандай «Клецк».

На матч мясцовай каманды з «Клецкам» адзін з заўзятараў пранёс на стадыён сцяг з выявай герба горада і надпісам «Рэчыца» на фоне бел-чырвона-белай стужкі. Калі ж ён паспрабаваў вывесіць гэты сцяг на сектары, які раней традыцыйна займалі фанаты мясцовых каманд «Ведрыч» і «Рэчыца-2014», да трыбуны адразу ж паспяшаліся прадстаўнікі ўлады, піша nn.by.

Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Горбач, які непасрэдна кіраваў тым, што адбывалася на стадыёне, разам з супрацоўнікам міліцыі загадалі зняць сцяг з агароджы фанацкай трыбуны.

ФОТА: NN.BY

Паміж заўзятарам і прадстаўнікамі ўлады адбылася кароткая размова. Аляксандр Горбач аргументаваў забарону тым, што гэты сцяг не зарэгістраваны ў Беларускай федэрацыі футбола ў якасці сімволікі, якую можна выкарыстоўваць на футбольных матчах.

Як паведаміў заўзятар, калі ён адзначыў, што на сцягу ўсяго толькі афіцыйны герб горада, Горбач наогул сказаў: «Я супраць, каб вы вывешвалі нейкія свае сцягі на маёй уласнасці». Пасля гэтага сцяг з агароджы трыбуны стадыёна знялі.

Герб Рэчыцы - адзін з некалькіх гербаў беларускіх гарадоў, які мае ў сваім складзе «Пагоню».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках