4 траўня 2024, Субота, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАЗ губляе пазіцыі на расейскім рынку грузавікоў

14
МАЗ губляе пазіцыі на расейскім рынку грузавікоў
Фота: bymedia

МАЗ паводле вынікаў сакавіка апусціўся з трэцяга на шостае месца сярод вытворцаў грузавых аўтамабіляў на расейскім рынку.

Паводле звестак агенцтва «Аўтастат», колькасць рэгістрацый новых МАЗаў у сакавіку 2017 года вырасла ў параўнанні з аналагічным месяцам 2016-га ў 1,5 разы да 304 грузавікоў. Аднак гэтага аказалася недастаткова, каб утрымаць трэцюю пазіцыю паводле вынікаў месяца, піша belmarket.by.

Беларускага вытворцы апярэдзілі Mercedes, Scania і Volvo. У сакавіку было зарэгістравана 381 Mercedes, што ў 7,5 разоў больш, чым летась. Scania атрымала столькі ж рэгістрацый, павялічыўшы іх колькасць у 1,8 разы. Volvo прырасла ў 3,1 разы да 369 прададзеных грузавікоў.

Лідарам расейскага рынку ў сакавіку застаўся КАМаз. Збыт Камскага аўтазавода павялічыўся на 1,5% да 1 728 грузавікоў. На другім месцы ГАЗ, які павялічыў продажу ў гадавым вылічэнні на 10,4% да 624 машын.

У цэлым у сакавіку расейскі рынак грузавікоў вырас на 39,8% да 5 457 машын.

Паводле вынікаў першага квартала МАЗ застаўся трэцім. За тры месяцы ў Расе і было зарэгістравана 798 беларускіх грузавікоў, што на 28,9% больш, чым год таму. Лідарства на рынку захаваў Камаз, які павялічыў колькасць рэгістрацый за квартал на 15,3% да 4 966 машын, на другім месцы — ГАЗ, прырослы на 5,7% да 1 532 машын.

Scania і Volvo, якія дэманстравалі высокія тэмпы росту ў сакавіку маюць 797 і 796 рэгістрацый . Фактычна іх доля рынку ў першым квартале роўная мазаўскай.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках