10 траўня 2024, Пятніца, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Віцебска ўзяў на сябе функцыі ДАІ

12
Жыхар Віцебска ўзяў на сябе функцыі ДАІ

Жыхар Віцебска падрабіў штамп аб праходжанні тэхагляду і наважыў на гэтым зарабляць.

44-гадовы жыхар Віцебска вельмі своеасабліва развязаў праблему недахопу грошай на тэхагляд і аплату дзяржпадатку. Ён проста зрабіў сваімі рукамі два штампы і паставіў іх у свой сертыфікат, піша kp.by. З мінулага года мужчына паказваў супрацоўнікам ДАІ сертыфікат з самаробнымі штампамі. Дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху ён таксама падрабіў, а потым наважыўся на штампах зарабіць.

- Аналагічныя адбіткі штампаў ён паставіў у сертыфікатах аб праходжанні дзяржтэхагляду розным асобам, атрымліваючы кожны раз ўзнагароду сумай блізу 60 рублёў, - распавяла афіцыйная прадстаўніца УСК Віцебскай вобласці Святлана Сахарава. - Супрацоўнікі ДАІ і УП «Белтэхагляд» выявілі 10 аналагічных падробных дакументаў, якія выкарыстоўваюцца жыхарамі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках