11 траўня 2024, Субота, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Мы патрабуем адстаўкі Лукашэнкі!

13
Павел Севярынец: Мы патрабуем адстаўкі Лукашэнкі!
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ

Сітуацыя ў Беларусі – як палітычны Чарнобыль.

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец заклікаў спыніць будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астраўцы.

- Сёння спаўняецца 31 год са дня, калі адбыўся выбух на ЧАЭС, але дагэтуль Беларусь перажывае наступствы гэтай аварыі. Рэжым і Крэмль піхаюць нам пад самае сэрца ў Астраўцы бомбу запаволенага дзеяння. Няўжо яны забыліся словы з Бібліі: Трэці анёл затрубіў, і ўпала з неба вялікая зорка, імя гэтай зорцы «палын».

Няўжо яны не бачаць знакаў, якія суправаджаюць будаўніцтва на БелАЭС?

Саму станцыю паставілі на разломах зямной кары, каля станцыі – магільнік сібірскай язвы. Дарагія сябры, мы павінны выразна і гучна сказаць: не атамнай станцыі ў Астраўцы!

Акрамя таго, мы назіраем сапраўдны палітычны Чарнобыль у Беларусі, калі людзей кідаюць у варанкі, калі патрыёты сваёй краіны сядзяць у турмах – гэта палітычны Чарнобыль. Калі ў людзей, у якіх няма працы, забіраюць апошнія грошы – гэта палітычны Чарнобыль. Мы разумеем, што спыніць гэтую будоўлю ў Астраўцы мы зможам толькі тады, калі зменім гэты рэжым! Мы патрабуем адстаўкі Лукашэнкі!

Жыве Беларусь! - сказаў Павел Севярынец.

Сайт Сharter97.org вядзе онлайн-трансляцыю з «Чарнобыльскага шляху».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках