10 траўня 2024, Пятніца, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У беларусаў дзве праблемы: улада і Чарнобыль»

2
«У беларусаў дзве праблемы: улада і Чарнобыль»
ФОТА: SVABODA.ORG

У Гомелі і Магілёве прайшлі акцыі ў памяць пра аварыю на ЧАЭС.

У Магілёве 26 красавіка прайшлі адразу дзве акцыі. Афіцыйны мітынг - у Любужы каля мемарыяльнага знака ахвярам трагедыі, а апазіцыйныя актывісты сабраліся каля Крыжа памяці, які яны ж ўсталявалі 20 гадоў таму, паведамляе «Белсат».

Памяць пра ахвяры Чарнобыля магілёўскія актывісты ўшанавалі хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак. За акцыяй назіралі людзі ў цывільным, якія вялі відэаздымку.

У Гомелі ўдзел у акцыі памяці ўзялі блізу сарака чалавек - прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, актывісты. Кветкі гамяльчукі ўсклалі да памятнага знака выратавальнікам, якія загінулі ў час ліквідацыі аварыі ў Чарнобылі.

«У Беларусі дзве бяды, - падрахаваў мерапрыемства гомельскі гарадскі актывіст і палітык Уладзімір Кацора. - Гэта Чарнобыль і дзейная ўлада», паведамляе «Радыё Свабода».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках