5 траўня 2024, Нядзеля, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Людзі працы павінны выйсці супраць халуёў

40
Мікалай Статкевіч: Людзі працы павінны выйсці супраць халуёў
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

Акцыя 1 траўня адбудзецца ў цэнтры Менску і іншых гарадоў.

Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат» заявіў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч.

- Раскажыце, чаго нам чакаць 1 траўня?

- Гэта будзе святочная акцыя. 1 траўня ў Беларусі - дзяржаўнае свята, Дзень працы. Гэта і міжнароднае свята - Міжнародны дзень салідарнасці працоўных. Лукашэнка, які ішоў ва ўладу, абяцаючы абараняць правы працоўных людзей, зрабіў так, што ў цэнтры Менска ўжо 20 гадоў не святкуецца Першамай. Ён загнаў святкаванне на ўскраіны горада, а затым і ў астатніх гарадах гэтае свята было забароненае. Такое ўражанне, што людзі, якія абкрадаюць наш народ, грэбуюць працай, грэбуюць людзьмі, нікога не хочуць бачыць у цэнтры Менска.

Мы хочам вярнуць традыцыю святкавання 1 траўня ў цэнтры нашых гарадоў, якая была дзесяцігоддзямі. Па-другое, у людзей працы цяпер вялікая колькасць праблем. Як я і казаў, чалавек, які абяцаў абараняць правы працоўных, за кошт простых людзей развязвае асабістыя праблемы і праблемы сваіх халуёў.

Мы плануем святочную акцыю, падчас якой будзем казаць аб праблемах, што ўзнікаюць у людзей працы. У нас ёсць праект рэзалюцыі, які цяпер абмяркоўваецца і заўвагі да якога да нас прыходзяць. І мы будзем ставіць на галасаванне гэты праект. Ёсць яшчэ адна прычына сходу - салідарнасць. На жаль, так здарылася, каб запалохаць людзей, каб давесці вар'яцкае трызненне аднаго чалавека, дваццаць маладых мужчын пасадзілі ў турму. Іх сем'і пакутуюць. Мы павінны паказаць сваю салідарнасць з гэтымі людзьмі. Усё гэта з'яўляецца трыма мэтамі акцыі: першае - само свята, другое - праблемы людзей працы, трэцяе - наша з вамі салідарнасць.

- Гэта значыць, атрымліваецца не проста свята, а і акцыя салідарнасці, і акцыя пратэсту?

- Усё разам. Так гістарычна склалася, што ў гэты дзень працаўнікі абмяркоўваюць свае праблемы, а калі трэба - пратэстуюць.

- Так склалася, што кожная акцыя, якую вы ўзначальваеце, альбо ўваходзіце ў аргкамітэт, адбываецца такім чынам, мы маем на ўвазе дачыненні з уладамі. Вы проста ставіце ўлады ў вядомасць, як гэта прынята ў нармальных краінах. Гэта барацьба за прастору свабоды?

- Гэта барацьба за канстытуцыйнае права. 35 артыкул Канстытуцыі абвяшчае: людзі маюць права на мірныя сходы і дэманстрацыі. Але сёння незаконны «парламент», які выконвае каманды аднаго чалавека, бо там сядзяць адны марыянеткі, напрымаў такіх законаў, што закон аб правядзенні масавых акцый, можна назваць законам «аб неправядзенні масавых акцый». Яны дазваляюць шэсце на Бангалоры, дзе ў адным месцы шырыня тратуара - паўтара метра. Што гэта за дэманстрацыя? Час вярнуцца да Канстытуцыі.

Лукашэнка незаконна займае пасаду прэзідэнта. Канстытуцыя абвяшчае, што «прэзідэнт з'яўляецца гарантам усіх канстытуцыйных правоў». Хай сапраўды скажа, што з канстытуцыйных правоў ён не збіраецца нам гарантаваць. Хай скажа: я не магу вам гарантаваць нармальную працу, cправядлівую аплату працы, не гарантую вам захаванне вашых правоў, не гарантую права на свабодныя сходу. Але ж у Канстытуцыі гэта запісана. Нават калі ён скажа: я больш вам нічога не гарантую, толькі трымайце мяне, маю сям'ю і халуёў - усё роўна мы будзем змагацца за свае правы. Ніхто нам нічога не дасць, калі мы хочам пераменаў.

Акрамя вуліцы ў нас няма іншых рычагоў. Па-першае, мы павінны вярнуць сабе права збірацца ў цэнтры горада. Не трэба гэтага баяцца. Сёння яшчэ адзін разгон абыдзецца Лукашэнку ў $3,5 мільярда крэдыту МВФ. Хай толькі паспрабуе.

- Гэта значыць, у параўнанні з акцыяй 25 сакавіка вы прагназуеце, што ніякіх жорсткіх дзеянняў і брутальных разгонаў не будзе?

- Ведаеце, калі ва ўладзе знаходзіцца хворы на галаву чалавек - нельга гарантаваць нешта на ўсе 100%. Але заўважу, што той разгон Лукашэнку вельмі дорага абышоўся, ягоныя людзі ездзілі ў Нью-Ёрк, дзе ім павінны былі даць крэдыт, які ён хацеў пусціць, вядома ж, не на людзей, а на міліцыю, спецслужбы, чыноўнікаў, каб нашы дзеці выплачвалі гэты крэдыт. Пасля таго, што здарылася 25 Сакавіка - крэдыт не далі, адклалі, але надзеі ў яго яшчэ ёсць. Адзін удар дубінкай - і ён можа забыцца пра гэтыя грошы. Хай залазіць у свае запасы, у свае замежныя рахункі і корміць сваіх сабак, каб яны галодныя не загрызлі яго самога. Я думаю, што мозг у яго ўключыцца, і з інтэрвалам у адзін месяц такое тварыць не будуць. Мазгоў павінна хапіць, хоць гарантаваць я нічога не магу.

- Мы ўсе спадзяваліся, што мозг у яго ўключыцца на Дзень Волі, але не ўключыўся. У выпадку таго, калі ўлады зноў вас затрымаюць, як гэта было 25 сакавіка, ці ёсць нейкае бачанне таго, як без вашага ўдзелу павінна прайсці ці не павінна прайсці гэтая акцыя?

- Дзякуй за пытанне, бо трэба пра гэта сказаць. Па-першае, хавацца я ўжо не буду, бо гэта вельмі дорага абыходзіцца людзям, якія мяне хаваюць. А затым будуць усялякія ўзломы сацсетак, заявы ад майго імя, а калі затрымаюць - будуць адмаўляцца ад таго, што я ў іх быў. Калі мяне затрымаюць - не верце якім-небудзь заявам ад майго імя, што нібыта не трэба выходзіць. Вы выходзіце не за кагосьці і не за кімсьці. Вы выходзіце за сваё. Каб абараніць сваю годнасць, сваё жыццё і жыццё сваіх дзяцей.

Па-другое, калі я не дайду да вас, збірайцеся з боку ГУМа на Кастрычніцкай плошчы: ім будзе складана нават спыніць рух метро, бо станцыя вузлавая. Месца дазваляе кудысьці пайсці, у адным баку - рэзідэнцыя, у другім - Палац Незалежнасці, ззаду - Плошча Незалежнасці, побач - дзве турмы, у якіх сядзяць невінаватыя людзі...

Яны яшчэ дзесяць разоў падумаюць перад тым, як забараніць наш сход, у іх інтарэсах, каб наша акцыя адбылася там, дзе мы яе запланавалі - на Кастрычніцкай плошчы. Калі мяне не будзе, думаю, што там знойдуцца годныя лідары. Можна пахадзіць па вуліцах, травень, абяцаюць добрае надвор'е. Галоўнае для нас сёння вярнуць традыцыю першамайскіх дэманстрацый, якія Лукашэнка забараняе цягам 20 гадоў. У нас ёсць на іх права.

- Хацелася б спытаць наконт аптымізму - песімізму, які, магчыма, з'явіўся ў людзей, што назіралі за ўдзельнікамі «Чарнобыльскага шляху». На шэсце выйшла менш людзей, чым на іншыя акцыі гэтай вясны. На ваш погляд, людзей не цікавіць праблематыка Чарнобыля, і на 1 траўня варта чакаць больш удзельнікаў, бо сацыяльная тэматыка бліжэйшая людзям?

- Ведаеце, людзі ўжо ўбачылі, што такое сапраўдныя пратэсты. Беларусы выходзілі на вуліцы без усялякіх просьбаў, прашэнняў з разраду «дазвольце супраць вас папратэставаць». Яны выходзілі ў цэнтры сваіх гарадоў. Людзі не хочуць, як ваеннапалонныя, ісці на плошчу Бангалор, апусціўшы галовы, дзе іх ніхто не бачыць і не чуе. Беларусы хочуць годна пратэставаць. Я не ведаю, колькі там будзе ўдзельнікаў, але ведаю, што гэта вельмі важна, каб нам не давялося зноў вяртаць гэтую пляцоўку для пратэстаў. І ведаю, што 1 траўня на акцыю выйдуць самыя мужныя, годныя грамадзяне.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках