5 траўня 2024, Нядзеля, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цеплаход з коштам каютаў $2300 адправіўся ў першы круіз па Прыпяці

45
Цеплаход з коштам каютаў $2300 адправіўся ў першы круіз па Прыпяці
ФОТА: VB.BY

Першымі пасажырамі сталі 28 расейцаў.

Позна ўвечары ад шлюза «Трышын» у Берасці ў свой першы рачны тур адправіўся першы і пакуль адзіны ў Беларусі турыстычны круізны цеплаход «Белая Русь». А яго першымі пасажырамі сталі 28 расейцаў, якія наважылі за восем дзён разам з камандай цеплахода прайсці па водным шляху звыш за пяцьсот кіламетраў – ад Берасця да Мазыра, піша «Вечерний Брест».

Мы прыбылі на шлюз за чатыры гадзіны да пачатку рэгістрацыі пасажыраў. Для каманды гэта быў самы пік працоўных клопатаў. Але намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы РУЭБП «Днепра-Бугскі водны шлях» Сяргей Зубко, які суправаджае першы круіз па Палессі, ласкава пагадзіўся правесці для нас невялікую экскурсію па трохпалубнаму цеплаходу. У каютах наводзіўся канчатковы глянец. Усяго іх 16 і яны разлічаны максімум на 34 чалавекі. Дзве каюты класа «люкс» – імянныя, названыя ў гонар беларускіх класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.

ФОТА: VB.BY

План першага дня круізу для турыстаў быў такі. Пасля рэгістрацыі і размяшчэння згодна з набытым турам, удзельнікі тура паабедалі на борце цеплахода і адправіліся на азнаямленчую экскурсію па Берасці. Пасля вячэры – фальклорны вечар. І толькі потым «Белая Русь» адчаліла ад берага.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках